Тэрыторыі ЗША (англ.: Territories of the United States) — тэрыторыі, якія знаходзяцца пад кіраваннем урада ЗША, але не што з'яўляюцца часткай якога-небудзь штата ці акругі Калумбія.

Класіфікацыя правіць

Тэрыторыя ЗША можа быць інкарпарыраванай ці неінкарпарыраванай, а таксама арганізаванай ці неарганізаванай.

  • Інкарпараваная тэрыторыя — тэрыторыя, на якой Кангрэс ЗША ўстанавіў дзеянне Канстытуцыі ЗША ў поўным аб'ёме, уключаючы паданне грамадзянства яе жыхарам. Такая тэрыторыя лічыцца неад'емнай часткай ЗША і не можа быць выведзена з іх складу. У супрацьлегласць гэтаму, неінкарпарыраваная тэрыторыя не ўваходзіць у склад ЗША, а з'яўляецца іх уладаннем; дзеянне Канстытуцыі ЗША там абмежавана.
  • Арганізаваная тэрыторыя — тэрыторыя, у якой Кангрэс ЗША арганізаваў мясцовы ўрад. Неарганізаваная тэрыторыя знаходзіцца пад непасрэдным кіраваннем урада ЗША.

Інкарпарыраваныя арганізаваныя тэрыторыі правіць

Пераходная форма кіравання перад атрыманнем правоў штата. Шматлікія з цяперашніх штатаў утварыліся з падобных тэрыторый, часцяком падчас іх далейшага драбнення і размежаванні (напрыклад, Арэгон, Мантана, Айдаха, Вашынгтон і інш.). Пасля таго, як у жніўні 1959 года Тэрыторыя Гаваі атрымала правы штата, такіх тэрыторый у складзе ЗША няма.

Інкарпарыраваныя неарганізаваныя тэрыторыі правіць

Да інкарпараваных неарганізаваных тэрыторый таксама прыраўнаваны:

  • Тэрытарыяльныя воды ЗША ў межах 12 марскіх міль
  • Караблі пад сцягам ЗША, якія знаходзяцца ў адкрытым моры

Неінкарпарыраваныя арганізаваныя тэрыторыі правіць

Неінкарпарыраваныя неарганізаваныя тэрыторыі правіць

Таксама да неінкарпарыраваных неарганізаваных тэрыторый могуць быць аднесены тэрыторыі, арандаваныя ЗША ў іншых краін (напрыклад, для стварэння ваенных баз). Іх дакладны прававы статус залежыць ад умоў пэўных дагавораў ЗША з адпаведнымі краінамі.

гл. таксама правіць

Спасылкі правіць