Тэрэза Мэй (англ.: Theresa Mary May, у дзявоцтве Brasier; 1 кастрычніка 1956; Істбарн, Усходні Сусекс, Вялікабрытанія) — брытанскі палітык, міністр унутраных спраў (2010—2016), і міністр па справах жанчын і раўнапраўя (2010—2012), член Палаты абшчын (з 1997), член Кансерватыўнай партыі. Лідар Кансерватыўнай партыі з 11 ліпеня і 76-ы Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства з 13 ліпеня 2016[13] па 24 ліпеня 2019[14].

Тэрэза Мэй
англ.: Theresa May
Міністр па справах жанчын і роўнасці Вялікабрытаніі[d]
12 мая 2010 — 4 верасня 2012
Папярэднік Harriet Harman[d]
Пераемнік Maria Miller[d]
Shadow Leader of the House of Commons[d]
6 снежня 2005 — 19 студзеня 2009
Папярэднік Chris Grayling[d]
Пераемнік Алан Дункан
Shadow Secretary of State for the Family[d]
15 чэрвеня 2004 — 8 снежня 2005
Shadow Secretary of State for Transport[d]
6 чэрвеня 2002 — 23 ліпеня 2002
Пераемнік Tim Collins[d]
Chairman of the Conservative Party[d]
23 ліпеня 2002 — 6 лістапада 2003
Папярэднік David Davis[d]
Пераемнік Liam Fox[d]
Shadow Secretary of State for Work and Pensions[d]
19 студзеня 2009 — 11 мая 2010
Папярэднік Chris Grayling[d]
Пераемнік Yvette Cooper[d]
Shadow Secretary of State for Environment, Food and Rural Affairs[d]
6 лістапада 2003 — 14 чэрвеня 2004
Папярэднік Tim Collins[d]
Пераемнік Tim Yeo[d]
76-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі
13 ліпеня 2016 — 24 ліпеня 2019
Папярэднік Дэвід Кэмеран
Пераемнік Борыс Джонсан
лідар Кансерватыўнай партыі[d]
11 ліпеня 2016 — 7 чэрвеня 2019
Папярэднік Дэвід Кэмеран
Пераемнік Борыс Джонсан
Першы лорд Казначэйства Вялікабрытаніі[d]
13 ліпеня 2016 — 24 ліпеня 2019
Папярэднік Дэвід Кэмеран
Пераемнік Борыс Джонсан
міністр цывільнай службы Вялікабрытаніі[d]
13 ліпеня 2016 — 24 ліпеня 2019
Папярэднік Дэвід Кэмеран
Пераемнік Борыс Джонсан
член Тайнага савета Вялікабрытаніі[d]
з 2003
дэпутат 57-га парламента Вялікабрытаніі[d]
8 чэрвеня 2017 — 6 лістапада 2019
дэпутат 56-га парламента Вялікабрытаніі[d]
7 мая 2015 — 3 мая 2017
дэпутат 55-га парламента Вялікабрытаніі[d]
6 мая 2010 — 30 сакавіка 2015
дэпутат 54-га парламента Вялікабрытаніі[d]
5 мая 2005 — 12 красавіка 2010
дэпутат 53-га парламента Вялікабрытаніі[d]
7 чэрвеня 2001 — 11 красавіка 2005
дэпутат 52-га парламента Вялікабрытаніі[d]
1 мая 1997 — 14 мая 2001
міністр унутраных спраў Вялікабрытаніі[d]
12 мая 2010 — 13 ліпеня 2016
Папярэднік Alan Johnson[d]
Пераемнік Эмбер Рад
Shadow Secretary of State for Women and Equalities[d]
2 ліпеня 2007 — 11 мая 2010
Папярэднік Eleanor Laing[d]
Пераемнік Yvette Cooper[d]
Shadow Secretary of State for Culture, Media and Sport[d]
6 мая 2005 — 8 снежня 2005
Папярэднік John Whittingdale[d]
Пераемнік Hugo Swire, Baron Swire[d]
Shadow Secretary of State for Environment, Food and Rural Affairs[d]
6 лістапада 2003 — 14 чэрвеня 2004
Папярэднік David Lidington[d]
Пераемнік Tim Yeo[d]
Shadow Secretary of State for Transport[d]
18 верасня 2001 — 6 чэрвеня 2002
Папярэднік Archie Norman[d]
Пераемнік Eric Pickles[d]
Shadow Secretary of State for Employment[d]
15 чэрвеня 1999 — 18 верасня 2001
Папярэднік David Willetts[d]
Shadow Secretary of State for Education[d]
15 чэрвеня 1999 — 18 верасня 2001
Папярэднік David Willetts[d]
Пераемнік Damian Green[d]
Shadow Secretary of State for Women and Equalities[d]
15 чэрвеня 1999 — 14 верасня 2001
Дэпутат 58-га парламента Вялікабрытаніі[d]
з 12 снежня 2019
Shadow Secretary of State for Communities and Local Government[d]
18 верасня 2001 — 6 чэрвеня 2002
Папярэднік Archie Norman[d]
Пераемнік Eric Pickles[d]
member of Merton London Borough Council[d]
1986 — 1994
Нараджэнне 1 кастрычніка 1956(1956-10-01)[1][2][…] (67 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Theresa Mary Brasier[5]
Бацька Hubert Brasier[d][6]
Маці Zaidee Mary Brasier[d][7]
Муж Філіп Мэй[d][8][9][…]
Веравызнанне англіканства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[4]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Ордэн караля Абдэль Азіза

Time 100[d] (2017)

Сайт tmay.co.uk (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыла Оксфардскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра геаграфіі. Працавала ў Банку Англіі.

Палітычная кар’ера правіць

У 1986—1994 гадах была дэпутатам мясцовага савета лонданскага бора Мертан. Удзельнічала ў парламенцкіх выбарах 1992 года ў акрузе Норт-Уэст-Дарэм і ў датэрміновых выбарах 1994 года ў акрузе Баркінг, але няўдала.

На выбарах 1997 года ўпершыню была выбрана членам Палаты абшчын брытанскага парламента ад новаўтворанай выбарчай акругі Мейдэнхед у Беркшыры і з тых часоў перавыбіралася.

У 1997—2002 гадах займала розныя другарадныя пасады ў ценявым урадзе кансерватараў. У 2002 годзе стала першай[15] жанчынай-старшынёй Кансерватыўнай партыі і займалася, у адрозненне ад лідара партыі, тэхнічнымі пытаннямі забеспячэння функцыянавання кансерватараў.

У 2003—2005 гадах была ценявым міністрам транспарту і, адначасова, ценявым міністрам харчавання і экалогіі. З мая па снежань 2005 года была ценявым міністрам культуры, СМІ і спорту. 6 снежня 2005 года была прызначана ценявым лідарам Палаты абшчын. У 2009—2010 гадах займала пасаду ценявога міністра працы і пенсій.

Пасля выбараў 2010 года была прызначана міністрам унутраных спраў, адначасова атрымаўшы партфель міністра па справах жанчын і раўнапраўя. На гэтай пасадзе яна выступала за наданне роўных правоў аднаполым парам, стаўшы адным з першых высокапастаўленых палітыкаў Вялікабрытаніі, якія публічна выказалі сваю падтрымку легалізацыі аднаполых шлюбаў[16][17]. Пасаду міністра па справах працы і пенсій, на якую яна магла разлічваць з-за сваёй апошняй пасады ў ценявым урадзе, атрымаў Іэн Дункан Сміт.

У Палаце абшчын Мэй галасавала за ўварванне ў Ірак, супраць прыняцця законаў па барацьбе са змяненнем клімату, супраць далейшай інтэграцыі Вялікабрытаніі ў Еўрасаюз, супраць забароны на курэнне ў грамадскіх месцах[18].

Выбары лідара Кансерватыўнай партыі правіць

У час кампаніі 2016 года перад рэферэндумам аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза падтрымлівала прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмерана і была праціўнікам Brexit. Але пасля правядзення рэферэндуму, на якім перамаглі еўраскептыкі, і абвяшчэння прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмерана пра сваю хуткую адстаўку, высунула сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі і, такім чынам, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі[19].

5 ліпеня 2016 года, у першым раўндзе выбараў парламентарыямі-кансерватарамі лідара Кансерватыўнай партыі Тэрэза Мэй адразу стала фаварытам гонкі — набраўшы 165 галасоў[20]. А 7 ліпеня фіналістамі гонкі за пасаду лідара брытанскіх кансерватараў і прэм’ер-міністра краіны сталі дзве жанчыны — Тэрэза Мэй, якая заручылася падтрымкай 199 парламентарыяў, і намміністра энергетыкі Андрэа Ледсам, якая набрала 84 галасы, пасля гэтага Тэрэза лічылася найбольш верагодным прэтэндэнтам на пасаду прэм’ера Вялікабрытаніі[21].

11 ліпеня 2016 Ледсам завяршыла сваю кампанію, пакінуўшы Мэй адзіным кандыдатам. Неўзабаве яна была абвешчана лідарам партыі. Дэвід Кэмеран абвясціў, што ён перадасць паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Т. Мэй 13 ліпеня, што і было зроблена. Такім чынам, Тэрэза Мэй стала другой жанчынай у гісторыі Вялікабрытаніі пасля Маргарэт Тэтчэр, якая заняла пасаду прэм’ер-міністра.

Адстаўка правіць

24 мая 2019 года Тэрэза Мэй заявіла, што сыдзе ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі[22]. Мэй выказала шкадаванне, што прапанаваны ёй план выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза не знайшоў падтрымкі[23]. 7 чэрвеня Тэрэза Мэй сышла ў адстаўку з пасады кіраўніка Кансерватыўнай партыі[24]. Было агаворана, што яна пакіне пасаду прэм’ер-міністра адразу пасля абрання новага лідара Кансерватыўнай партыі 23 ліпеня 2019 года.

Асабістае жыццё правіць

Замужам з 1980 года, муж — Філіп Джон Мэй, супрацоўнік кампаніі Capital Group Companies з 2016 года. Дзяцей няма.

Стан здароўя правіць

У Тэрэзы Мэй у лістападзе 2012 года быў дыягнаставаны цукровы дыябет 1 тыпу. Яна лечыцца ін’екцыямі інсуліну.

Зноскі

  1. а б в Who is Theresa May: A profile of UK's next prime minister — 2016. Праверана 13 ліпеня 2016.
  2. Theresa May // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://blog.findmypast.co.uk/2013/famous-family-trees-theresa-may/
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Theresa May: Britain’s Angela Merkel? Праверана 3 ліпеня 2016.
  6. (not translated to en-gb) Theresa May: minister with a mind of her ownThe Guardian, 2012. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 30 снежня 2016.
  7. Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X Праверана 7 сакавіка 2022.
  8. https://next.ft.com/content/896aaa54-12bf-11e4-93a5-00144feabdc0?siteedition=uk Праверана 3 ліпеня 2016.
  9. http://www.independent.co.uk/news/people/philip-may-theresa-may-husband-profile-a7131461.html
  10. Rt Hon Theresa May MPParliament of the United Kingdom. Праверана 13 ліпеня 2016.
  11. https://www.st-hughs.ox.ac.uk/statement-theresa-may-mp/
  12. а б Who is Theresa May? A profile of Britain's new Prime Minister(untranslated), 2016. Праверана 30 снежня 2016.
  13. Theresa May to succeed Cameron as UK PM on Wednesday (11 ліпеня 2016).
  14. https://www.independent.co.uk/news/uk/politics/theresa-may-resignation-date-leave-new-pm-prime-minister-boris-a8974281.html
  15. Біяграфія на афіцыйным сайце. Архівавана 4 ліпеня 2016.
  16. "Лібералізм ва ўсім, акрамя іміграцыі: Што трэба ведаць пра Тэрэзу Мэй — новага прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі". Meduza. 12 ліпеня 2016. Праверана 13 july 2016. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  17. "Home Secretary Theresa May comes @Out4Marriage". Pink News. 24 мая 2012. Праверана 24 May 2012.
  18. Тэрэза Мэй на сайце праекта They Work For You.
  19. Глава МУС Брытаніі Тэрэза Мэй высунула сваю кандыдатуру на пасаду прэм’ера. // РИА Новости.
  20. Мэй назвала сябе лепшым кандыдатам на пасаду прэм’ера Брытаніі. // РИА Новости.
  21. Прэм’ерам Брытаніі будзе жанчына: фіналістамі гонкі сталі Мэй і Лідсам. // РИА Новости.
  22. news.sky.com
  23. nashaniva.by
  24. reuters.com

Спасылкі правіць

 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Тэрэзы Мэй