Тэсе́й, Тэзе́й (стар.-грэч.: Θησεύς, лац.: Theseus) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [1] сын афінскага цара Эгея (ці бога Пасейдона) і Эфры, 10-ы цар Афін. Цэнтральная фігура атычнай міфалогіі і адзін з самых вядомых персанажаў усёй грэчаскай міфалогіі. Згаданы ўжо ў «Іліядзе» (I 265) і «Адысеі» (XI 323, 631). У мікенскіх тэкстах сустракаецца імя te-se-u (Фесей) [2].

Тэзей, які забівае Мінатаўра, і Афіна. Чырвонафігурны кілік, майстар Эйсан, 425—410 гг. да н. э. Нацыянальны археалагічны музей, Мадрыд

Біяграфія правіць

Паходжанне Тэсея правіць

Імя Тэсей паказвае на сілу. Тэсей належыць да пакалення герояў да траянскай вайны. Нараджэнне Тэсея незвычайна. З боку бацькі Тэсей меў сярод продкаў аўтахтона Эрыхтонія, народжанага з семені Гефеста Геяй і выгадаванага Афінай, і аўтахтонаў Краная і першага атычнага цара Кекрапa. Продкі Тэсея — мудрыя напаўзмеі-напаўлюдзі. Аднак сам Тэсей — прадстаўнік чыстай гераічнасці, ён адначасова сын чалавека і бога. З боку маці Тэсей паходзіць ад Пелопа, бацькі Пітфея, Атрэя і Фіеста, а значыць, ад Тантала і, нарэшце ад самога Зеўса.

Быўшы бяздзетным, Эгей адправіўся да аракула, але не мог разгадаць яго адказ. Затое аракул быў разгаданы трэзенским царом Пітфеям, які зразумеў, што ўлада ў Афінах будзе належаць нашчадкам Эгея, і, напаіўшы госця, паклаў яго спаць разам са сваёй дачкой Эфрай. У тую ж ноч з ёй зблізіўся Пасейдон ці ж спалучаўся з ёй напярэдадні на востраве Сферас. Такім чынам, сын, народжаны Эфрай, меў (як належыць вялікаму герою) двух бацькоў — зямнога Эгея і боскага Пасейдона [3]. Нарадзіўся ў мястэчку Генетлій у гавані Келендэрыс [4].

 
Бітва Тэзея з кентаўрам. Скульптура Антоніа Канова

Подзвігі Тэсея правіць

Вандраванне на Крыт правіць

Іншыя подзвігі Тэсея правіць

Гістарычны прататып правіць

Шанаванне ў Атыцы правіць

Культ Тэзея, як героя-продка, існаваў у Атыцы. Асаблівы ўсплёск яго ў гістарычную эпоху адбыўся пасля з’явы ценю цара на Марафонскай бітве, што, як лічыцца, дапамагло грэкам атрымаць перамогу.

Вобраз ў літаратуры і мастацтве правіць

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.502-504, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.393-394
  2. Молчанов А. А., Нерознак В. П., Шарыпкин С. Я. Памятники древнейшей греческой письменности. М., 1988. С.82
  3. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 59, 1
  4. Паўсаній. Апісанне Элады II 32, 9

Спасылкі правіць