Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа

Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Іране, вучэбны і навукова-даследчы цэнтр у галіне інжынерыі і фізічных навук. Адна з самых прэстыжных тэхнічных вучэбных устаноў Ірана. Размешчаны ў горадзе Тэгеран.

Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа
перс.: دانشگاه صنعتی شریف
Міжнародная назва Sharif University of Technology (SUT)
Заснаваны 1966 год
Тып дзяржаўны
Рэктар Махмуд Фатухі-Фірузабад
Студэнты 9 000
Бакалаўрыят 5 779
Магістратура 4 726
Дактарантура 700
Размяшчэнне  Іран, Тэгеран
Юрыдычны адрас Azadi Ave.
Сайт sharif.ir
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульныя звесткі правіць

Заснаваны ў 1966 годзе Махамадам Алі Маджтахедзі, арганізатарам навукі і рэктарам Тэгеранскага політэхнічнага інстытута, па ўказу шаха Ірана Махамеда Рэза Пехлеві як Індустрыяльны ўніверсітэт «Арыямехр» на ўзор Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. У першы год існавання ўніверсітэта на чатырох факультэтах — электраэнергетычным, металургічным, механічным і хімічнага машынабудавання — навучаліся 412 студэнтаў, адабраных па выніках усеіранскага конкурсу. Прафесарска-выкладчыцкі склад ВНУ складаўся з 54 выкладчыкаў.

У 1972 годзе Махамед Рэза Пехлеві, які быў прэзідэнтам універсітэта з моманту заснавання да 1979 года, прызначыў першага іранскага выпускніка МТІ, Сеіда Хасейна Насра рэктарам ВНУ і паставіў перад ім задачу пераўтварыць універсітэт у «іранскі МТІ»[1][2].

У 19671971 гадах да факультэтаў універсітэта, якія ўжо дзейнічалі, былі дададзены фізічны, матэматычны, эканомікі і кіравання прамысловасцю, хімічны і грамадзянскага будаўніцтва[3].

У 1974 годзе адкрыўся філіял Індустрыяльнага ўніверсітэта «Арыямехр» у Ісфахане, які пазней выдзеліўся са складу ўніверсітэта і стаў самастойным Ісфаханскім тэхналагічным універстэтам.

Пасля Ісламскай рэвалюцыі ў 1979 годзе Індустрыяльны ўніверсітэт «Арыямехр» быў перайменаваны ў Тэгеранскі індустрыяльны ўніверсітэт, які ў 1980 годзе атрымаў імя Маджыда Шарыфа Вакефі  (англ.) — студэнта-рэвалюцыянера, забітага ў 1975 годзе.

Цяпер універсітэт мае два кампусы: Галоўны кампус знаходзіцца ў Тэгеране, Міжнародны кампус — на востраве Кіш у Персідскім заліве.

У 2015—2016 вучэбным годзе ва ўніверсітэце навучаліся больш за 9 000 студэнтаў, у тым ліку 5 776 бакалаўраў, 4 726 магістраў, 700 дактарантаў[4].

Прафесарска-выкладчыцкі склад правіць

Па стане на 1 верасня 2015 года, прафесарска-выкладчыцкі склад Тэхналагічнага ўніверсітэта імя Шарыфа налічвае больш за 450 выкладчыкаў. У яго складзе 168 прафесараў, 115 дацэнтаў, 153 асістэнтаў-прафесараў.

Дзейнасць правіць

Адукацыйная дзейнасць правіць

Па стане на чэрвень 2016 года асноўны вучэбны працэс ва ўніверсітэце ажыццяўляецца на 14 факультэтах[5]:

  1. Факультэт нафтахімічнай інжынерыі.
  2. Факультэт грамадзянскага будаўніцтва.
  3. Фізічны факультэт.
  4. Хімічны факультэт.
  5. Факультэт матэматычных навук.
  6. Факультэт электраінжынерыі.
  7. Факультэт матэрыялазнаўства і інжынерыі.
  8. Факультэт авіяцыйна-касмічнай інжынерыі.
  9. Факультэт камп’ютарнай інжынерыі.
  10. Факультэт электратэхнікі.
  11. Факультэт машынабудавання.
  12. Факультэт прамысловай інжынерыі.
  13. Факультэт кіравання і эканомікі.
  14. Факультэт філасофіі навукі.

Структура факультэтаў у цэлым адпавядае асноўным накірункам адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта.

Навукова-даследчая дзейнасць правіць

Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа мае 15 навукова-даследчых цэнтраў:

  1. НДЦ перадавых камунікацыйных тэхналогій.
  2. НДЦ інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (AICTC).
  3. Абсерваторыя «Альборз» для назірання гама-выпраменьвання і касмічных прамянёў.
  4. НДЦ біяхіміі і біяэкалогіі.
  5. Цэнтр маніторынгу стану (СМС).
  6. Цэнтр прадпрымальніцтва.
  7. НДЦ эканомікі прамысловасці.
  8. НДЦ электронікі.
  9. НДЦ энергетычных носьбітаў.
  10. НДЦ экалогіі.
  11. НДЦ прамысловых сістэм.
  12. НДІ нанатэхналогій.
  13. НДІ транспарту.
  14. НДЦ прыкладной фізікі імя Шарыфа.
  15. НДЦ акіяналогіі і водных рэсурсаў.

Універсітэт мае вялізны аўтарытэт у Іране ў галіне даследаванняў прыкладных і фундаментальных навук. У апошнія некалькі гадоў універсітэт займае першыя месцы ў краіне па аб’ёмам укладаемых у даследаванні сродкаў, атрымоўваемых грантаў і прэмій, а таксама па выданню навуковых прац і дысертацый.

Бібліятэка правіць

Бібліятэка ўніверсітэта валодае найбагацейшым сярод бібліятэк іншых ВНУ фондам інжынерна-тэхнічнай літаратуры. Была адкрыта ў 1965 годзе, адначасова з пачаткам працы ўніверсітэта. Цэнтральная бібіятэка выконвае важнейшую задачу па ўкамплектаванню кніг, часопісаў, справаздач і іншых навуковых крыніц, абслугоўвае наведвальнікаў, а таксама ўключае ў сябе 9 іншых спецыялізаваных бібліятэк-філіялаў.

Рэйтынг Тэхналагічнага ўніверсітэта імя Шарыфа правіць

Academic Ranking of World Universities[6]
2015: 401—500

Times Higher Education[7]
2015-2016: 401—500
2014-2015: 301—350
2013-2014: 251—275
2012-2013: 301—350
2011-2012': 301—350

U.S.News[8]
2016: 435
2015: 377

Зноскі

  1. Biografy / DR. Seyyed Hossein Nast.
  2. Leslie, Stuart W.; Robert Kargon (2006). "Exporting MIT: Science, Technology, and Nation-Building in India and Iran". Osiris. 21 (1): 123. doi:10.1086/507138.
  3. Mirzayi, Mihammad (2005). Sharif Univesity of Technology Booklet [Persian]. Sharif University Press.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  4. Sharif University Introduction(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 19 лістапада 2016.
  5. Sharif University of Technology's home page Падраздзяленні Ўніверсітэта імя Шарыфа Архівавана 2 снежня 2008.
  6. World University Ranking 2015 | Academic Ranking of World Universities(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2023. Праверана 27 кастрычніка 2023.
  7. Academic & University News | Times Higher Education (THE)(недаступная спасылка)
  8. U.S. News & World Report: News, Ranking and Analusis on Politics, Education, Healthcare and More

Спасылкі правіць