«ТіК» (абрэвіятура ад украінскага «Тверезість і Культура», па-беларуску «Цвярозасць і Культура», ЦіК) — украінскі рок-гурт. Утвораны 2 чэрвеня 2005 года ў горадзе Вінніца, Украіна.

ТіК
Фронтмэн гурта Віктар Бранюк
Фронтмэн гурта Віктар Бранюк
Асноўная інфармацыя
Жанры рок, поп-рок
Гады 2005 — наш час
Краіна  Украіна
Горад Вінніца
Мова песень украінская
Лэйблы Moon Records[d]
Склад
tik.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пад існуючай назвай «ТіК» гурт задумваўся яшчэ ў 2000 годзе. Першымі удзельнікамі і стваральнікамі былі Віктар Бранюк (у той час студэнт гістарычнага факультэта Вінніцкага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта) і Дзяніс Рапей (студэнт музычна-педагагічнага вучылішча). У 2003 годзе да іх у музычны калектыў прыйшлі гітарыст Канстанцін Тэрэпа і Аляксандр Філінкоў. Дзякуючы прадзюсару Алегу Збарашчуку, гурт прыняў ўдзел у першым сваім канцэрце. 2 чэрвеня 2005 г. у Вінніцы пачаўся ўсеўкраінскі тур гурту «Таліта Кум», падрыхтаваны Алегам Збарашчуком. Тады ж упершыню каманда «ТіК» выйшла на сцэну, і гэтая дата стала лічыцца афіцыйным днём заснавання музычнага калектыву. Пазней з’явіўся першы дэмазапіс гурту, які праслухаў гукарэжысёр Віталь Цялезін (працаваў з гуртамі «Акіян Эльзы», «Воплі Відаплясава», «Друга Ріка» і інш.). Цялезін з гэтага часу стаў працаваць з «ТіК» у сваёй студыі «211».

У 2006 годзе ў гурце адбываюцца змены ў складзе. З каманды сышлі бас-гітарыст Дзяніс Рапей, саксафаніст і клавішнік Юрый Марцэнюк, а да гэтага яшчэ і гітарыст Канстанцін Тэрэпа. Да пазасталых з першага складу Віктару Бранюку і Аляксандру Філінкову, і Сяргею Федчышыну (бас-гітара) і Яўгену Зыкаву (клавішнік), далучыўся трубач Ян Нікітчук. 26 мая таго ж года ў Жытоміры адбыўся дэбют новага складу. 24 верасня 2006-га года сумесная праца «ТіК», «Ляпіс Трубяцкі» над кампазіцыяй «Олені» на студыі «211» была плённай і выйшла ў нацыянальную радыёратацыю. Ужо 5-6 кастрычніка на кінастудыі імя А. Даўжэнка адбыліся здымкі відэакліпа на гэтую песню, а 12 лістапада відэакліп паглядзеў увесь свет. Пасля гэтага быў запісаны відэа-кліп на песню «Вчітелька», аўтарамі кліпа былі рэжысёр Раман Веркуліч і аператар Дзмітрый Яшэнкаў (аўтары таксама кліпа «Олені»).

27 мая 2007 года адбылася прэзентацыя першага альбома «ЛітераДура» з 11 песнямі і двума бонуснымі відэа. На працягу лета 2007 г. калектыў даў шмат канцэртаў, у тым ліку, у Польшчы на Дзень горада Кельцэ і на свяце лемкаўскай культуры «Лемківська Ватра» ў Гдыні. 24 жніўня гурт выступіў на фестывалі «Дзень Незалежнасці з Махно» (Гуляйполе, Запароская вобласць). Мастацкае аб’яднанне «Застанься Барикада», якія з’яўляюцца арганізатарамі гэтага фэсту, ўзнагародзілі гурт прэміяй «Махновское адкрыццё года».

Восенню праходзіла праца над песняй «Апрель», а потым і над відэа на гэтую песню. У лютым 2008 года выходзіць сінгл і відэа на песню «Бывайце дзяўчаты». 11 сакавіка «ТІК» пачынае ўсеўкраінскі тур «Байкі пра Аленяў» ў Вінніцы. 20 сакавіка гурту ўручылі музычны прыз Першай Музычнай Джэм FM-прэміі «НеПопса» па намінацыі «Прарыў года».

Скончыўся тур 1 мая 2008 года на фестывалі «Таўрыйскіх гульні», дзе «ТіК» выступаў на асноўнай сцэне з паўнавартаснай сольнай праграмай. Менавіта тут гурт ўпершыню выканаў мега-шлягер «Білі Троянди» на ўкраінскай мове, а таксама прэзентавалі відэа на песню «Сосюра». Кліп быў зняты падчас аднаго з канцэртаў тура.

З 2 чэрвеня 2008 году пачалася праца над запісам другога альбома. 28 ліпеня студыя «211» гасцінна адчыняе свае дзверы для рэалізацыі ўсіх творчых задум Віктара Бранюка, але гэта не перашкаджае апошняму зрабіць адзін з найважнейшых крокаў у асабістым жыцці. Віця ажэніцца, а ў час вяселля каманда Рамана Веркуліча здымае кліп на кампазіцыю «Білі Троянди». 25 верасня ўкраінскія меламаны атрымалі ў падарунак другі альбом гурта пад назвай «тиХИЙ».

У лістападзе свет убачыў новае відэа на песню «Света», рэжысёрам якога стаў Алан Бадоеў. А прадзюсар групы, нягледзячы на фінансавы крызіс, пачаў рыхтавацца да другога ўсеўкраінскага туру гурту «ТіК», які ўжо па традыцыі адбыўся вясной. Усеўкраінскі «тиХИЙ» тур налічваў 50 сольных канцэртаў.

31 сакавіка гурт завяршыў свой «тиХИЙ» тур вялікім «Антыкрызісным канцэртам» ў Кіеўскім палацы спорту і сабраў 7 тысяч гледачоў. У верасні быў прадстаўлены новы відэакліп на песню «Сирожине Пирожине». Гэта ўжо другая сумесная праца гурту і Алана Бадоева. У лютым 2010 года адбыўся выхад кліпа на песню «Чоловіче щастя». 25 лютага 2010 кампазіцыя «Олені» стала саўндтрэкам да рамантычнай камедыі «Каханне ў вялікім горадзе-2». Знакамітая песня вінніцкага гурту прагучала ў кульмінацыйнай сцэне фільма, калі героям прыйшлося прымаць важныя рашэнні ў жыцці. 16 сакавіка канцэртам у Кіеўскім палацы спорту пачаўся трэці усеўкраінскі «Народны тур», адметнай рысай якога з’яўляецца тое, што ў ім прымалі ўдзел мясцовыя калектывы.

У 2010 годзе гурт «ТіК» прыняў удзел у фільме «Ржэўскі супраць Напалеона». У фільме яны выступілі ў ролі музыкаў з прыгонных, якія згулялі на вяселлі сваю кампазіцыю «Сирожине Пирожине».

21 лютага 2011 гурт згуляў грандыёзны «Естрадно-Сімфонічєскій Бомбічєскій» канцэрт з удзелам Ансамбля песні і танца Узброеных сіл Украіны пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Антанюка. Адначасова на сцэне выступіла 97 артыстаў. 3 чэрвеня 2011 гурт прыняў ўдзел у канцэрце «Братоў Гадзюкіных», прысвечаным памяці памерлага лідара гурта Сяргея Кузьмінскага. Калектыў гуртуу выканаў адну з песень «Братоў».

1 верасня «ТіК» зняў кліп на кампазіцыю «Не цілуй», якую выканаў разам з Ірына Билык. Здымкі праходзілі на недабудаваным мосце каля Труханавай выспы. А ўжо ў кастрычніку 2011 года гурт прэзентаваў свой трэці альбом пад назвай «Вясельны». Пасля чаго калектыў адразу адправіўся ў чацвёрты ўсеўкраінскі тур, які гэтак жа, як і альбом называўся «Вясельны».

15 лістапада «ТіК» удзельнічаў у канцэрце ў Кіеўскім палацы спорту з альбомам «Весільний», у ім прыняла ўдзел спявачка Ірына Білыком. Яна разам з Віктарам Бронюком выканала тры кампазіцыі: «Не цілуй», «Дорога в нікуди» і «Чорні очка, як терен». Аднак і пазней гурт супрацоўнічаў са спявачкай. У пачатку снежня 2011 года гурт стварыў кліп на песню «Гуляй, народ!».

Узімку 2012 года «ТіК» прэзентаваў кліп на песню «Абанент», відэа на кампазіцыю адздымалі на замёрзлым моры ў Адэсе і ў гарачых Арабскіх Эміратах. У траўні таго ж года гурт стварыў відэа на кампазіцыю «Эндарфіны». А ўжо ў верасні 2012 года лідар гурту Віктар Бранюк прыняў удзел у трыб’юце вакальнай фармацыі «Піккардійська терція». На яе 20-годдзе Віктар разам з удзельнікамі гурту выканаў кампазіцыю «Старэнькі трамвай». 6 лістапада «ТіК» адыграў сольны канцэрт у Львоўскай оперы, які прайшоў з аншлагам. 23 студзеня 2013 года Віктар Бранюк прыняў удзел у юбілейным дабрачынным канцэрце невідушчых выканаўцаў пад назвай «Відчинилося життя». Украінскія артысты, невідушчыя спевакі і аркестр Нацыянальнага тэатра імя М. Занкавецкай зыгралі сумесны канцэрт.

Перад новым 2013 годам «ТІК» і Ірына Білык зноў парадавалі прыхільнікаў чарговым хітом — песняй «Зіма», у відэакліпе Білык і Бранюк згулялі ролю закаханых снегавікоў. 26 сакавіка 2013 года стартаваў ўсеўкраінскі тур «Лепшыя Украінскія Хіты» ў выкананні гурта «ТіК» і Ірыны Білык. Артысты далі 24 канцэрты за 30 дзён, за што і трапілі ў «Кнігу рэкордаў Украіны».

У жніўні 2013 года пачаўся чарговы тур гурту «Вялікі тур маленькімі гарадамі». У карту тура ўвайшло 50 маленькіх гарадоў Украіны. Бранюк ў снежні 2013 г. прыняў удзел у вячэрняй праграме «Казка з папам», якая выходзіла на канале «ПлюсПлюс». У тым жа месяцы выйшла ў друк ягоная кніга для дзяцей «Казкі пад падушку».

У 2014 годзе Віктар Бранюк, лідар гурту, займаецца сацыяльнымі праектамі, у тым ліку дапамагае ўкраінцам, якія трапілі ў цяжкае становішча ў выніку расійскай вайсковай агрэсіі і канфлікту на Усходзе Украіны. У студзені 2015 года адбылася прэзентацыя кліпа прысвечанага украінскім валантэрам у зоне АТА «Пах війни», кліп зняў Яраслаў Пілунскі сумесна з творчым аб’яднаннем «Вавілон 13».

У 2015 годзе «ТіК» ажыццявіў вялікі тур гарадамі Украіны «Люби ти Україну». Стартаваў тур канцэртам у Кіеўскім Палацы Спорту 1 лютага, далей гурт даў канцэрты ў 33 гарадах Украіны.

Склад правіць

  • Віктар Бранюк — вакал і баян
  • Вікторыя Газіна — бэк-вакал
  • Уладзіслаў Хмарский — ударныя
  • Аляксандр Кліменка — бас-гітара
  • Яўген Зыкаў — клавішныя
  • Аляксандр Шчур — трубка
  • Сяргей Шамрай — трамбон
  • Віктар Галяк — гітара