Уваскрэсенне сына удавы з Наіна

пералік значэнняў у Вікіпедыі

Уваскрэсенне сына удавы з Наіна - евангельская падзея, адзін з цудаў Ісуса Хрыста, запісаная у Евангеллі ад Лукі. Гэта першы з трох цудаў Ісуса ў кананічных Евангеллях, калі Ён уваскрашае мёртвых, два іншыя тычацца уваскрасення дачкі Яіра і Лазара.

Уваскрасенне сына ўдавы з Наіна, алтарная частка пэнзля Лукаса Кранаха Малодшага ў кірхе ў Вітэнберге

Біблейскае апавяданне правіць

Згодна Евангеллю ад Лукі Ісус прыбыў у вёску Наін падчас цырымоніі пахавання сына ўдавы ў суправаджэнні Сваіх вучняў і вялікага натоўпа. Сяло Наін знаходзілася ў трох кіламетрах на поўдзень ад гары Фавор.

Сам цуд у Евангеллі апісваецца так:

Пасля гэтага Ісус пайшоў у горад, які называўся Наін, і з Ім ішлі многія вучні Ягоныя і мноства людзей. Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, тут выносілі памерлага, адзінага сына ў маці, а яна была ўдава; і шмат людзей ішло з ёю з горада. Убачыўшы яе, Гасподзь умілажаліўся з яе і сказаў ёй: не плач. І падышоўшы, дакрануўся да мараў; тыя, што неслі, спыніліся; і Ён сказаў: хлопча! табе кажу, устань. Мёртвы, падняўшыся, сеў і пачаў гаварыць; і аддаў яго Ісус маці ягонай. І ўсіх апанаваў страх, і славілі Бога, кажучы: вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў народ Свой. Такая пагалоска пра Яго разышлася па ўсёй Іудзеі і па ўсім наваколлі.

У гэтым эпізодзе Ісус Хрыстос паўстае ў ролі вялікага прарока, вялікага Бога і Збаўцы Ізраіля ў плоці, Які лечыць не толькі праз дэлегаваныя паўнамоцтвы ад Бога, але і ў рамках Сваіх паўнамоцтваў, без рытуалаў і малітваў, з простым словам сілы.

Уваскрэсенне сына ўдавы пераклікаецца з уваскрэсеннем сына ўдавы з Сарэпты, апошняе было зроблена старазапаветным прарокам Іллёй.