Увярэднік Каўфмана

Увярэднік Каўфмана (Pedicularis kaufmannii) — від раслін сямейства Залознікавыя.

Увярэднік Каўфмана
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pedicularis kaufmannii Pinzg


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  36254202
IPNI  807210-1
TPL  kew-2542943

Апісанне правіць

Увярэднік Каўфмана — гэта наземная травяністая расліна з прамастаячым сцяблом вышынёй да 50 см і супраціўным лісцем і 5-пялёсткавымі кветкамі дліной 2,5-3 см, якія сабраны ў суквецце пэнздлем.

Арэал правіць

Сярэдняя (Польшча) і Усходняя Еўропа, Еўропа, Каўказ (Перадкаўказзе), Заходняя Сібір і Сярэдняя Азія (паўночны Казахстан). Рэліктавы, па паходжанню лесастэпавы від у Беларусі знаходзіцца на паўночна-заходняй мяжы арэалу. У цяперашні час вядома два месцазнаходжання: у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. і Дрыбінскім р-не Магілёўскай вобл. Паводле гербарных дадзеных раней адзначаўся ў наваколлі г. Горкі Горацкага р-на Магілёўскай вобл. (Зборы 1894 года)[3].

Ахова правіць

Увярэднік Каўфмана ўключаны ў Чырвоныя кнігі наступных краін і рэгіёнаў:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Увярэднік Каўфмана ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)