Удавы, несапраўднаногія (Boidae) — сямейства неядавітых змей.

Удавы

Анаконда
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boidae J.E.Gray, 1825

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174321
NCBI  8572
EOL  1725
FW  38086

Выдзяляецца 3 падсямействы: пітоны, уласна ўдавы (15 родаў, каля 60 відаў) і баліерыны (2 віды). Пашыраны ў тропіках і субтропіках. Жывуць на зямлі, дрэвах, ёсць паўводныя і рыючыя формы. Найбольш вядомыя роды — удавы сапраўдныя, удавы вузкабрухія, удаўчыкі і інш.

Даўжыня да 10—11 м, маса да 100 кг і больш. Анаконда, сеткаваты пітон — найбольш буйныя з сучасных змей. Афарбоўка пераважна стракатая. Тулава з моцнымі мышцамі, з дапамогай якіх удавы душаць (адсюль назва) здабычу. Косці верхняй сківіцы рухомыя. Вочы з вертыкальнай зрэнкай. Захаваліся рудыменты таза і задніх канечнасцей (кіпцюры). Кормяцца сысунамі, птушкамі, яшчаркамі, жабамі і інш. Яйцажывародныя, некаторыя (пітоны) адкладваюць яйцы (да 107 шт.).

Многія віды — аб'екты промыслу.

Літаратура правіць

  • Удавы // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.