Удзінэ

горад у Італіі

У́дзінэ (італ.: Udine, вен.: Ùdine, фрыульск. Udin) — горад у італьянскім рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на паўночным усходзе Італіі, паміж Адрыятычным узбярэжжам і Альпамі, менш чым у 40 км ад мяжы са Славеніяй. Колькасць насельніцтва горада — 120 030 чалавек у 2008 годзе, колькасць гарадской агламерацыі — 172 000 чалавек.

Горад
Удзінэ
італ.: Udine
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
56 км²
Вышыня цэнтра
113 м
Насельніцтва
99 169[1] чалавек (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0432
Паштовы індэкс
33100
Аўтамабільны код
UD
ISTAT
030129
Афіцыйны сайт
comune.udine.it (італ.)
Удзінэ на карце Італіі ±
Удзінэ (Італія)
Удзінэ
Удзінэ (Фрыулі-Венецыя-Джулія)
Удзінэ

Гісторыя правіць

Першая згадка пра горад Удзінэ — 983 год, калі імператар Атон II Руды ахвяраваў замак Utinum Аквілейскаму патрыярхату  (руск.). У Сярэднія вякі Удзінэ — галоўны палітычны і эканамічны цэнтр не толькі патрыярхату, але і ўсяго рэгіёна Фрыулі.

Пасля 1420 Удзінэ, як і ўвесь Фрыулі, уваходзіў у склад Венецыянскай рэспублікі. Неаднаразова падвяргаўся набегам турак. Па выніках аўстра-італьянскай вайны (1866) уступлены Габсбургамі Італіі.

У 1963 Удзінэ і яго правінцыя разам з Трыестам, Гарыцыяй і Пардэнонэ ўтварылі вобласць Фрыулі-Венецыя-Джулія.

Зноскі

  1. Dato Istat - Popolazione residente al 1º gennaio 2016. (італ.)