Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі

Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі — узброеныя фарміраванні, ствараныя ўрадам БНР або датычнымі яго структурамі.

Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі
Гады існавання 24 лістапада 1917сакавік 1921
Краіна БНР
Уваходзіць у Войска Польскае (лета 1919 — сакавік 1921)
Тып сухапутныя войскі (пяхота і кавалерыя)
Колькасць каля 11 000 чал.
(без уліку партызан і балахоўцаў)
каля 54 000 чал.
(агульным лікам)
Дыслакацыя БНР
Польшча
Войны Грамадзянская вайна ў Расіі
Польска-савецкая вайна
Удзел у

Гісторыя правіць

 
Шыльда ваенна-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі.

20 кастрычніка Рада БНР звярнулася да канцлера Германскай імперыі, яшчэ раз просячы прызнання незалежнасці Беларусі і дазволу на стварэнне беларускага войска[1][2].

 
Кастусь Езавітаў

Беларускія афіцэры, выкарыстоўваючы назбіраную сялянамі зброю, прыступілі да стварэння беларускіх войскаў, не чакаючы дазволу ад нямецкіх улад. Немцы адказалі арыштам стваральнікаў гэтых атрадаў, у тым ліку палкоўніка К. Езавітава, і пасадзілі іх у турму. Ад расстрэлу іх уратавала толькі Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі[1][2].

 
Кіпрыян Кандратовіч

9 лістапада беларускі ўрад выдаў яшчэ адну пастанову аб фарміраванні войска. 11 лістапада ген. К. Кандратовічу, палкоўніку К.Езавітаву было даручана стварэнне штабу 1-га беларускага палка. К. Кандратовіч, як сябар Рады БНР, прапанаваў праект арганізацыі 20-тысячнага войска і паведаміў, што віленскія банкіры і грамадзяне ў падтрымку гэтай ідэі гатовы выдаткаваць значныя фінансавыя сродкі. Адзінай перашкодай, паводле ген. К. Кандратовіча, была неабходнасць згоды немцаў і пастаўка праз іх зброі[1][2].

А. Луцкевіч запратэставаў супраць прапановы генерала Кандратовіча, бо не верыў у «падтрымку мас» і быў перакананы ў адказе з боку немцаў. Тым не менш, ён стварыў дэлегацыю з Р. Скірмунтам, В. Савічам і інш., і адправіў яе да германскіх улад. Аднак як у Салдацкім Савеце 10-й арміі, так і ў генерала Э. Фалькенгайна дэлегацыя атрымала адказ. Генерал Фалькенгайн адказаў проста: «Калі ў полі бачання нямецкіх войскаў з’явяцца якіясьці ўзброеныя сілы, то мы звернем супраць іх свае кулямёты.»[1][2].

Падчас сустрэчы ген. К. Кандратовіча з польскім камандуючым ген. Уладзіславам Вейткам, было вырашана, што кожная народнасць будзе мець уласныя аддзелы самааховы на прынцыпах аўтаноміі, і толькі ў выпадку агульнай пагрозы будзе падпарадкоўвацца агульнаму кіраўніцтву. Аднак да ўтварэння агульнага фронту супраць бальшавікоў не дайшло[1][2].

Дзейнасць Рады БНР у гэтым кірунку занепакоіла нават бальшавікоў. На бок Рады перайшлі беларускія эсэры, якіх бальшавікі атруцілі сваімі прапановамі аб кампрамісе (тыя эсэры ўдзельнічалі ў перамовах Луцкевіча з Леніным)[1][2].

Аднак неспакой бальшавікоў не быў апраўданы. БНР не хапіла ні часу, ні арганізацыйных талентаў, каб у кароткі час стварыць баяздольныя войскі. Акрамя таго, ва ўрадзе БНР (Савеце Народных Міністраў) панавалі капітулянцкія настроі і ўвогуле неразуменне ва імя чаго ствараецца беларуская армія. Вярбоўка ішла павольна, а ў дабавак у гэтай арміі панавалі прабальшавісцкія погляды[1][2].

 
Сцяпан Некрашэвіч

Лідары БНР паспрабавалі ўсталяваць кантакты з палякамі для сумеснага стварэння баяздольных часцей, але спроба не мела поспеху — палякі не былі зацікаўлены ў стварэнні беларускай дзяржавы, пагатоў «вялікай Беларусі», якая прэтэндавала на Вільню і Беласток, аспрэчваныя Польшчай. Наступнай спробай быў зварот да адміністрацыі англійска-французскіх саюзнікаў на Поўдні Расіі. 13 студзеня 1919 года старшыня Беларускага нацыянальнага цэнтра Сцяпан Некрашэвіч і прадстаўнік Урада БНР Павел Вент звярнулія да камандуючага саюзнымі войскамі генерала Анры Бертло з просьбай пра стварэнне беларускага падраздзялення, што было дазволена і Павел Вент пачаў яго фарміраванне (гл. 1-я беларуская брыгада).

Перыяд польскай акупацыі (19191920) правіць

 
Алесь Гарун

Улетку 1919 года вялікая частка Беларусі была занята польскімі войскамі, з прычыны чаго было вырашана вярнуцца да арганізацыі беларускага войска. Беларускія палітычныя дзеячы пачалі перамовы з польскімі ўладамі на прадмет фарміравання войска. Па гэтай нагодзе ў Вільні была створана Беларуская ваенная камісія (БВК), старшыня якой Павел Аляксюк 9 чэрвеня заявіў: «Мы павінны стварыць сваё войска, якое побач з польскімі і іншымі войскамі вызваліць Беларусь ад бальшавізму». Тым не менш, палякі не спяшаліся з арганізацыяю беларускіх часцей: толькі 22 кастрычніка Юзафам Пілсудскім быў выдадзены дэкрэт, які дазваляе сфарміраваць 2 беларускіх батальёны і зацвердзіў БВК у складзе Паўла Аляксюка, А. Прушынскага (Алеся Гаруна), Г. Канапацкага, Ф. Кушаля і У. Мурашкі. Палкоўнік Канапацкі, акрамя таго, быў прызначаны галоўнакамандуючым войскам.

Штаб войска змесцаваўся ў Слоніме. Тутака ж былі арганізаваны афіцэрскія курсы. Абмундзіраванне і рыштунак для беларускіх часцей палякам далося атрымаць з Францыі, дзе захоўваліся запасы ваеннай маёмасці, пакінутага амерыканскім войскам. Ва ўсіх буйных беларускіх гарадах, падкантрольных палякам: Мінску, Слуцке, Бабруйску, Гародні, Баранавічах, Пінску, Лідзе, Брэст, Беластоку — была абвешчана мабілізацыя, адкрываліся пункты для вербавання і запісу добраахвотнікаў. Але не прайшло і месяца, як польскае камандаванне пераканалася ў бескарыснасці ідэі стварэння беларускага войска: беларусы, а асабліва сяляне, усімі сіламі пярэчылі мабілізацыі, і ў войска атрымалася прыцягнуць толькі 485 чалавек.

«Зялёнае войска» правіць

У 1920 годзе чарговая спроба стварэння войска была прадпрынята Беларускай партыяй эсэраў. «Цяпер падышоў час, калі Беларуская рэспубліка не можа больш існаваць без беларускага войска, якое толькі адно можа зразумець правільныя справы перадавога беларускага народа і несці ўнутраную і вонкавую ахову Беларускай рэспублікі», — пісала эсэраўская газета «Змаганне». У адрозненне ад членаў рады і палякаў, эсэры распачалі крокі па стварэнні «зялёнага» войска на тэрыторыі савецкай Беларусі, менавіта якім мела быць стаць ядром беларускага войска. Арганізацыяю такіх «зялёных» атрадаў займаўся П. Злоцкі, праз якога беларускія эсэры кантактавалі з Расійскім палітычным камітэтам Б. Савінкова ў Варшаве, пазней рэарганізаваным у «Народны саюз абароны Радзімы і Волі» і мелым некалькі філіялаў у Беларусі. Але і на гэты раз стварыць нацыянальнае беларускае войска не атрымалася — у канцы 1920 гадоў Зялёнае войска налічвала не больш за 3 тысяч чалавек. Дэ-факта гэтыя сілы, як і сілы, фарміраваныя пры паляках годам раней, ужо не кантраляваліся ўладамі БНР, як і сама тэрыторыя Беларусі, аднак працэс іх фарміравання фармальна адбываўся пад іх кантролем

Слуцкае паўстанне правіць

 
Сцяг 1-га Слуцкага палка ў Вільне. 1921

Чацвёртая рэінкарнацыя беларускага войска прыйшлася на кастрычнік 1920 года. З 15 па 16 кастрычніка ў Слуцку, занятым польскімі войскамі, беларусы склікалі з’езд прадстаўнікоў валасцей і мястэчкаў. На ім была абрана Слуцкая рада, якая ўзначальваецца эсэрам В. Пракулевічам, і абвешчана Слуцкая рэспубліка. 17 лістапада рада абвясціла ўсеагульную мабілізацыю з мэтай стварэння войска[3]. Узбраенне і фінансавыя сродкі забяспечваліся палякамі. Аднак атрымалася сфарміраваць толькі 1-ю Слуцкую стралковую брыгаду ў складзе двух палкоў — Слуцкіх мушкецёраў і Гразаўскага, якая налічвала каля 4 тысяч чалавек. Падчас наступу бальшавікоў з 28 лістапада па 31 снежня 1920 года брыгада са зменным поспехам аказвала ім супраціўленне, але ў выніку была вымушана адступіць на польскую тэрыторыю. Выключэннем стаў толькі Беластоцкі батальён пад камандаваннем Н. Дзямідава, пакінуты ў нейтральнай зоне для працягу барацьбы ад імя БНР. 29 лістапада батальён з малымі стратамі (4 забітых і 10 параненых) прымусіў уцякаць 40-ы стралковы полк чырвонай арміі і ўзяў курс на Слуцк з мэтай злучэння са стралковай брыгадай, якая да таго часу ўжо спыніла барацьбу, накіроўваючыся ў Польшчу. Пазнаўшы пра гэта, Дзямідаў працягваў апераваць на Мозыршчыне аж да студзеня 1921 года, пакуль таксама не быў вымушаны бегчы на польскую тэрыторыю. Асобны Беластоцкі батальён Н. Дзямідава лічыцца апошняй беларускай ваеннай часцю, якая пакінула Беларусь пад націскам бальшавікоў[4]. Нягледзячы на тое, што рада БНР не мела да Слуцкага паўстання ніякага стаўлення, сучасныя беларускія гісторыкі лічаць яго эпізодам гісторыі БНР[5][6].

Форма і знакі адрознення правіць

Недахоп абмундзіравання, а таксама яго шматстатнасць уплывалі на адсутнасць характэрнай формы ў войску БНР.

Слуцкая стралковая брыгада правіць

Формай чыноў 1-й Слуцкай стралковай брыгады быў гарнітур з самаробнага сукна (куртка тыпу фрэнча і штаны-галіфэ), выраблены саматужным спосабам, і заячая шапка-вушанка. Афіцэры насілі старую форму ўзору Расійскай імперыі, польскі строй мадэлі 1919 года (Антон Борык). Наплечнікі ў афіцэраў з зорачкамі без пасак. Колькаць зорак як у войску Аўстра-Вугоршчыны, Брытаніі і Польшчы (3 зорачкі ў капітана). На галаўных уборах магла ўжывацца нацыянальная эмблема «Пагоня».

Асобны атрад БНР у Балтыі правіць

Ужываўся мадыфікаваны строй былой Расійскай імператарскай арміі з беларускімі знакамі адрознення мадэлі 1919 года. На шынэлях пятліцы з паскамі і зорачкамі. На кіцелях трохкутныя пятліцы з зорачкамі.

Супрацоўнікі місій правіць

Ужываўся строй літоўска-беларускага войска з беларускімі знакамі адрознення мадэлі 1919 года (Езавітаў): у капітана на пятліцах чатыры зорачкі, цэшка бела-чырвона-белы трохвугольнік. Амерыканскі строй: на каўнеры ў капітана вянкі, на наплечніках тры зоркі (Ермачэнка).

Зноскі

Літаратура правіць