Украінская цэнтральная рада

Украінская цэнтральная рада (укр.: Українська центральна рада) — спачатку ўкраінскі прадстаўнічы орган палітычных, грамадскіх, культурных і прафесійных арганізацый; пасля Усеўкраінскага Нацыянальнага Кангрэса — рэвалюцыйны парламент Украіны, які кіраваў украінскім нацыянальным рухам. Перыяд дзеяння: 4 (17) сакавіка 1917 — 29 красавіка 1918.

Украінская цэнтральная рада
укр.: Українська центральна рада

Парламенцкая сістэма Аднапалатны парламент
Старшыня Рады Міхайла Грушэўскі
Дэпутатаў 822
Дата заснавання 17 сакавіка 1917
Апошнія выбары красавік 1918
Дзяржава
Зала пасяджэнняў педагагічны музей

У чэрвені 1917 года — студзені 1918 года выдала чатыры ўніверсалы Украінскай цэнтральнай рады. Па аналогіі з устаўнымі граматамі Рады БНР яны вызначылі этапы станаўлення ўкраінскай дзяржавы — ад аўтаноміі да самастойнасці.

Гл. таксама правіць