Уладзімеж Смалярак

Уладзі́меж Во́йцех Смаля́рак (польск.: Włodzimerz Wojciech Smolarek; 16 ліпеня 1957, Аляксандраў Лудзкі, Польшча — 7 сакавіка 2012, Аляксандраў Лудзкі) — польскі футбаліст, які выступаў на пазіцыі нападніка. Адзін з найлепшых ігракоў у гісторыі зборнай Польшчы па футболе. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1982 і ўдзельнік чэмпіянату свету 1986 года. Найлепшы футбаліст Польшчы ў 1984 і 1986 гадах. Бацька іграка зборнай Польшчы па футболе, Эўзебіюша Смалярака.

Футбол
Уладзімеж Смалярак
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімеж Войцех Смалярак
Мянушка Карына (польск.: Karino)
Нарадзіўся 16 ліпеня 1957(1957-07-16)
Памёр 7 сакавіка 2012(2012-03-07) (54 гады)
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Польшчы Польшча
Рост 171 см
Вага 70 кг
Пазіцыя левы вінгер
Маладзёжныя клубы
1967—1973 Сцяг Польшчы Улукняж (Аляксандраў Лудзкі)
1973—1976 Сцяг Польшчы Відзаў (Лодзь)
Клубная кар’ера[* 1]
1976—1977 Сцяг Польшчы Відзаў (Лодзь) 0 (0)
1978 Сцяг Польшчы Легія (Варшава) 18 (4)
1979—1986 Сцяг Польшчы Відзаў (Лодзь) 181 (61)
1986—1988 Сцяг Германіі Айнтрахт (Франкфурт) 63 (13)
1988—1990 Сцяг Нідэрландаў Феенорд 46 (13)
1990—1996 Сцяг Нідэрландаў Утрэхт 166 (33)
Нацыянальная зборная[* 2]
1980—1992 Сцяг Польшчы Польшча 60 (13)
Трэнерская кар’ера
1996—2009 Сцяг Нідэрландаў Феенорд мол.
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Іспанія 1982
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам кавалерскім ордэна Адраджэння Польшчы (2012). Пахаванне адбылося 10 сакавіка 2012 года на могілках у Александраве Лудзкім.

Зноскі

  1. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.

Спасылкі правіць