Уладзімірская губерня

Уладзімірская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі і РСФСР, якая існавала ў 1796—1929 гадах. Губернскі горад — Уладзімір.

Уладзімірская губерня
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 (12) лістапада 1796
Дата скасавання 1 кастрычніка 1929
Насельніцтва
  • 1 515 691 чал. (1897)[3]
Плошча 45 910 км²
Уладзімірская губерня, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімірская губерня межавала на поўначы з Яраслаўскай і Кастрамской, з усходу — Ніжагародскай, з захаду — Маскоўскай і Цвярской, з поўдня — Тамбоўскай і Разанскай.

Да 1918 губерня займала плошчу ў 40339 вёрст² (45910 км²), паводле падліку Стральбіцкага — 42 930,5 вёрст², у тым ліку пад азёрамі каля 99 вёрст². У 1926 годзе плошча губерні складала 33023 км². Найбольшая даўжыня яе з усходу на захад 325 вёрст (347 кіламетраў), а шырыня ад поўначы да поўдня 240 вёрст (256 кіламетраў).

Зноскі

  1. Областные объединения Советов // Civil war and military intervention in the USSR (encyclopedia)
  2. http://lawru.info/dok/1918/12/23/n1206002.htm
  3. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=6

Спасылкі правіць