Уладзімір Іванавіч Кужанаў

беларускі ваенны дзеяч

Уладзімір Іванавіч Кужанаў (27 чэрвеня 1952, Чырвонае Знамя, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі ваенны дзеяч, палітык. Палкоўнік.

Уладзімір Іванавіч Кужанаў
Нараджэнне 27 чэрвеня 1952(1952-06-27) (71 год)
Адукацыя
Дзейнасць ваенны, палітык, інжынер
Месца працы
Ваенная служба
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер), Мінскую вышэйшую партыйную школу (выкладчык грамадскіх дысцыплін), Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР працаваў у Мінскім лакаматыўным дэпо, служыў у органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 2 снежня 1998 года па 20 студзеня 1999 года выконваў абавязкі начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Быў афіцыйным прадстаўніком Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ва Украіне.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды правіць

Зноскі