Уладзімір Іванавіч Свідзінскі

Уладзімір Іванавіч Свідзі́нскі (20 мая 1923, Віцебск — 16 сакавіка 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковай роты, гвардыі малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943).

Уладзімір Іванавіч Свідзінскі
Дата нараджэння 20 мая 1923(1923-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1945(1945-03-25) (21 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411945
Званне гвардыі малодшы лейтэнант
Камандаваў стралковая рота
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Магіла Свідзінскага

Біяграфія правіць

Да вайны працаваў слесарам на ігольным заводзе ў Віцебску.

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Бранскім, Цэнтральным, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах. У 1942 г. скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Камандзір стралковай роты гвардыі малодшы лейтэнант У. І. Свідзінскі вызначыўся ў верасні 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра на поўнач ад Кіева. 3 групай байцоў пад агнём праціўніка дасягнуў процілеглага берага, захапіў і ўтрымаў плацдарм да пераправы батальёна. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 17.10.1943 г.

Загінуў у баі на тэрыторыі Германіі 16.03.1945 г. Пахаваны ў Львове.

Памяць правіць

  • У Віцебску імем Героя названа вуліца
  • На тэрыторыі завода, дзе працаваў У. І. Свідзінскі, устаноўлены бюст (1967, скульптар Д. Генеральніцкі), на будынку галоўнага корпуса завода — мемарыяльная дошка.
  • Кожны год праводзіцца юнацкі турнір па футболу на прыз Героя Савецкага Саюза У. І. Свідзінскага.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Свідзінскі Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 255. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць

Уладзімір Іванавіч Свідзінскі на сайце «Героі краіны»