Уладзімір Ільіч Вітко

беларускі мастак (1933—2020)

Уладзі́мір Ільіч Вітко́ (10 мая 1933, Грэск, Мінская вобласць — 7 красавіка 2020, в. Гольчыцы, Слуцкі раён) — беларускі мастак.

Уладзімір Ільіч Вітко
Фатаграфія
Дата нараджэння 10 мая 1933(1933-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 2020(2020-04-07) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, пейзаж, нацюрморт, тэматычная карціна
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча
Вядомыя працы «Стары Віцебск» (1988), «Беларускі пейзаж» (1978)

Біяграфія правіць

У 1960 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, праз год пераехаў у Віцебск, дзе працаваў мастаком спачатку на фабрыцы «КІМ», затым на шаўковым камбінаце, а ў 1968 годзе перайшоў у Віцебскія мастацка-вытворчыя майстэрні. З’яўляецца пастаянным удзельнікам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак з 1963 года. Творы У. Вітко захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, у дырэкцыі выставак Мастацкага Фонда Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Італіі.

Творчасць правіць

Для творчасці мастака характэрна жанравая разнастайнасць. Аўтар пейзажаў, выкананых пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу — «Стары Віцебск» (1988), «Мой дом» (1987), адлюстраванне жыцця прыроды — «Квітнеюць лугі» (1984), «Беларускі пейзаж» (1978), нацюрмортаў — «Кветкі» (1988), партрэтаў — «Партрэт маці» (1978), займаецца сюжэтна-тэматычнай кампазіцыяй — «Спартыўны дзень» (1979). Для жывапіснай манеры мастака характэрнымі з’яўляюцца арыгінальнасць і смеласць каларыту, імкненне да абагульнення форм, дэкаратыўнай гучнасці, альбо, наадварот, наўмыснай прыглушанасці колеру.

Выстаўкі правіць

20 студзеня 2016 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі Уладзіміра Вітко і прэзентацыя яго кнігі «Лёс і мастацтва»[1].

Зноскі