Уладзімір Адамавіч Кароль

беларускі архітэктар

Уладзімір Адамавіч Кароль (27 (14) снежня 1912, Ігумен, Мінская губерня, Расійская імперыя — 28 мая 1980) — беларускі і савецкі архітэктар. Народны архітэктар СССР (1970). Правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1979). Заслужаны будаўнік БССР (1962). Член ВКП (б) з 1940 года.

Кароль
Уладзімір Адамовіч
Дата нараджэння 14 (27) снежня 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 1980(1980-05-28) (67 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Партыя
Працаваў у гарадах Мінск, Брэст
Найважнейшыя пабудовы мемарыял «Брэсцкая крэпасць-герой»,
Галоўпаштамт,
манумент Перамогі.
Горадабудаўнічыя праекты Мінск (1948—1969):
Планіроўка і забудова Ленінскага праспекта і Цэнтральнай плошчы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Народны архітэктар СССР Заслужаны будаўнік Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Уладзімір Кароль нарадзіўся 14 (27) снежня 1912 года ў горадзе Ігумен (цяпер Чэрвень Мінскай вобласці Беларусі). У 1927—1931 гг. вучыўся ў Беларускім мастацкім тэхнікуме ў Віцебску[1]. Працаваў настаўнікам і дырэктарам у адной са школ Дзяржынска[2]. З 1934 па 1941 год навучаўся на архітэктурным факультэце Ленінградскай акадэміі мастацтваў, дзе ў той час працавалі таленавітыя архітэктары і педагогі І. Фамін, Л. Руднеў, І. Лангбард[2]. У акадэміі ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Галінай[3]. Член КПСС з 1940 года[1].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У ліпені 1941 года Кароль уступіў у народнае апалчэнне і як памочнік ваеннага інжынера дывізіі браў удзел у абароне горада Ленінграда. У лістападзе 1941 года ён быў адкліканы з фронту для працы ва Усерасійскай акадэміі мастацтваў, а ў 1942 годзе эвакуіраваны ў Сярэднюю Азію разам з супрацоўнікамі і студэнтамі акадэміі[2].

У 1945 годзе Уладзімір Кароль прыехаў у вызвалены, разбураны вайной Мінск[2]. Працаваў спачатку намеснікам начальніка, з 1951-га — начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. Член Саюза архітэктараў СССР з 1950 года. У 1955—1979 гг. старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва[1]. Адначасова з 1947 года выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце, у 1969 годзе ўзначаліў кафедру горадабудаўніцтва, якая была створана пры яго непасрэдным[2].

У 1978 годзе на сесіі Вярхоўнага Савета БССР пры абмеркаванні праекта закона «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры» адзначаў[4]:

  … мы далёкія ад думкі, што ўсё старое, толькі таму што яно старое, мусіць быць абавязкова захавана. Не! Пры рашэнні гэтых пытанняў трэба зыходзіць ад разумнага і мэтазгоднага: неабходна захоўваць і ахоўваць толькі тое, што ўяўляе сабой дадаткова гісторыка-архітэктурную і пазнавальную каштоўнасць …ці варта, напрыклад, працягваць бясконцыя дыскусіі пра тое, трэба ці не трэба зносіць размешчаны на плошчы Леніна ў Гродне стары двухпавярховы будынак – Дом віцэ-адміністратара (2-я палова XVIII ст.) – даволі пасрэднай архітэктуры, — не трэба быць вялікім спецыялістам. Ясна, што ён замінае новаму горадабудаўнічаму рашэнню плошчы.

 

Творчасць правіць

 
Будынак цэнтральнага тэлеграфа
 
Галоўпаштамт

Сумесна з суаўтарамі распрацаваў у 1948—1969 гг. генеральны план Мінска, дом для працаўнікоў «Гомсельмаша» у Гомелі, адміністрацыйны будынак у Полацку[2], праекты планіроўкі і забудовы Цэнтральнага раёна (1945)[1], праект рэканструкцыі чыгуначнага вакзала (1946), дом жылы дом для працаўнікоў танкасуконнага камбіната на рагу вуліц Клары Цэткін і Мяснікова (1947)[2], Ленінскага праспекта і Цэнтральнай плошчы (1948, разам з М. Асмалоўскім, Л. Мацкевічам, М. Паруснікавым, Г. Баданавым; Дзяржаўная прэмія БССР, 1968), будынкі Галоўпаштамта, Цэнтральнага тэлеграфа (1953, 1958), манумент Перамогі (1951)[1], помнік Сталіну (1952) ў Мінску, мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971)[1].

Аўтар і рэдактар прац па архітэктуры і горадабудаўніцтве, у т.л.: «Мікрараёны Беларусі» (Мінск, 1963), «Мінск. Пасляваенны досвед рэканструкцыі і развіцця» (Мінск, 1966), «Новыя гарады Беларусі» (Мінск, 1956). З 1970 па 1980 г. быў рэдактарам бюлетэня «Будаўніцтва і архітэктура Беларусі»[1].

У 1946—1947 гг. стварыў серыю з 15 алоўкавых малюнкаў, на якіх зафіксаваны тыя архітэктурныя помнікі, якія пасля былі знішчаны[4].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1958), «Знак Пашаны» (1949), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), медалямі, Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Удастоены ганаровых званняў Народны архітэктар СССР (1970) і Заслужаны будаўнік БССР (1962)[1].

Памяць правіць

Яго імем названа вуліца ў Мінску, школа ў Чэрвені. На доме па вул. Захарава № 33, дзе ён жыў, у 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1] (скульпт. У. Лятун)[5].

Сям’я правіць

У шлюбе з Галінай Уладзіміраўна меў сына Ігара (нар. 1944), таксама архітэктара, і дачку Ірыну Рашэўскую (нар. 1946[удакладніць])[3].

Бібліяграфія правіць

Сярод апублікаваных прац У. А. Караля:

  • Архитектурный облик будущего Минска. — Мн., 1953;
  • Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития — М., 1966. (у сааўт.)

Зноскі

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 702 с. — 9 500 экз.
  • Кароль Уладзімір Адамовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Архитектура во имя жизни : сборник биографических очерков и документов известных деятелей белорусской архитектуры / [сост. Г. И. Шостак]. ― Минск, 2007. (1Н//71663К(039))
  • Король Владимир Адамович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі правіць