Уладзімір Альгердавіч

Уладзімір Альгердавіч (да 1344, пэўна ў Віцебску — паміж 12.10.1398 і 12.8.1399) — вялікі князь кіеўскі (да 1367 — восень 1394), князь капыльскі (1395 — пасля 12 кастр. 1398).

Уладзімір Альгердавіч
Нараджэнне 1338
Смерць 1398
Месца пахавання
Род Гедзімінавічы
Бацька Альгерд
Маці Марыя
Жонка Ганна[d]
Дзеці Алелька Уладзіміравіч, Іван Уладзіміравіч Бельскі і Андрэй Уладзіміравіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Сын вялікага князя Альгерда, напэўна 4-ы, і яго першай жонкі, віцебскай княжны Марыі (пам. 1346).

Кіеўскі перыяд правіць

Упершыню ўспамінаецца, ужо як кіеўскі князь, у літоўска-лівонскім мірным дагаворы ад 7.11.1367 года[1][2]. Пэўна невядома калі Уладзімір заняў кіеўскі сталец, але гэта адносяць да 1362 года, калі, паводле позняга Густынскага летапісу, Альгерд пасля перамогі на Сініх Водах заняў Кіеў[3].

Ва ўладарства Уладзіміра Кіеўскае княства палітычна падпарадкоўвалася Залатой Ардзе і адначасова ўсё болей залежала ад Вялікага княства Літоўскага. З дапамогай вялікалітоўскі кантынгентаў межы ардынскага качэўя адсунуты за Дняпро, адноўлены ўмацаванні ўздоўж Сулы і шэраг кіеўскіх прыгарадаў, знішчаных у сярэдзіне XIII ст. Кіеўскі князь дзейнічаў у рэчышчы палітыкі свайго бацькі — вялікага князя Альгерда, у тым ліку датычна мітраполіі Кіеўскай і ўсяе Русі, час яго княжанне характарызуецца значным эканамічны, культурным і ваенным уздымам Паўднёвага Падняпроўя.[4]

Аднаўлялася богаслужэнне ў цэрквах, адбудоўваліся і будаваліся новыя храмы, адраджаліся манастыры. На кіеўскім Верхнім горадзе пабудаваны драўляны-земляны замак, а за горадам (цяпер раён Выгурыўшчыны[uk]) умацаваная княжацкая рэзідэнцыя. Уладзімір ахвяраваў на цэрквы, вядома яго дарчая грамата[5] і ўклад Напрастольнага Евангелля[6] царкве св. Мікалая ў Смедзене, а таксама дарчая грамата на сёлы Кіеўскаму дамініканскаму кляштару св. Мікалая. Было адноўлена біццё ў Кіеве срэбранай манеты (гл. Манеты Уладзіміра Альгердавіча).[4]

Ужо пасля смерці Альгерда, Уладзімір падтрымліваў мітрапаліта Кіпрыяна, вясной 1384 года затрымаў у Кіеве і дапытваў суздальскага архіепіскапа Дыянісія, маскоўскую крэатуру, якога ў Канстанцінопалі паставілі на мітрапалічы сталец Кіеўскі і ўсяе Русі ў абыход Кіпрыяна, пастаўленага на сталец яшчэ ў 1376 годзе. Дыянісій памёр у турме праз паўтара года, іншыя маскоўскія крэатуры на мітрапалічы сталец ездзілі ў Канстанцінопаль і назад абмінаючы Кіеўскае княства, па Доне[4].

Пасля заняцця ў 1386 годзе Ягайлам польскага стальца, Уладзімір прызнаў сюзерэнітэт малодшага брата, у 1386, 1388 і 1389 гадах прысягаў на вернасць брату-каралю, яго жонцы Ядвізе і Кароне Польскай. У 1387 годзе, 2 і 17 лютага ў Вільні, разам з князямі троцкім Скіргайлам, ноўгарад-северскім Карыбутам, гарадзенскім Вітаўтам і польскімі панамі, выступаў сведкам на каралеўскім прывілеі заснавання Віленскага біскупства. Пасля гэтага, мусіць, пакінуў Вільню, бо не быў сведкам каралеўскага прывілея ад 20 лютага 1387 года[7] на наданне ільгот баярам-каталікам.[4]

У 1390 годзе Уладзімір падтрымаў Ягайлу у барацьбе супраць Вітаўта, разам з кіеўскім войскам удзельнічаў у аблозе Гродна. У 1394 годзе, 18 лютага ў Далатычах, разам з князямі гарадзенскім Вітаўтам, троцкім Скіргайлам, ратненскім Фёдарам выступіў паручыцелем за свайго брата Андрэя, былога полацкага князя. Пасля ўкняжэння ў 1392 годзе на вялікім княстве Вітаўта, Ягайла загадаў усім літоўскім і рускім князям падпарадкоўвацца новаму ўладару, але Уладзімір адмовіўся прысягнуць Вітаўту, матывуючы тым, што прысягаў ужо каралю. У 1393—1394 гадах падтрымаў барацьбу ноўгарад-северскага князя Карыбута і падольскага Фёдара супраць Вітаўта. Вясною 1394 года Вітаўт і полацкі князь Скіргайла захапілі паўночную частку Кіеўскага княства з Жытомірам і Оўручам і вымусілі Уладзіміра да перамоваў, вынікам якіх быў мір на 2 гады. Падчас другога паходу, восенню 1394 года Уладзімір не даў адпору і Кіеўскім княствам завалодаў Скіргайла, мясцовая знаць супраціўлялася, Звянігарад і Чаркасы давялося браць боем.[4]

Капыльскі перыяд правіць

Напэўна, у 1394 годзе Уладзімір хацеў вярнуць сабе Кіеў з дапамогай вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча, пра гэта гаворыць пазнейшая «Хроніка Быхаўца» — «дед князь Володимер бегал на Москву и тем пробегал отчину свою Киев»[8], — але дамагчыся падтрымкі маскоўскага ўладара супраць Вітаўта не здолеў. У 1395 годзе Уладзімір вяртаецца ў Вялікае княства Літоўскае, хадайніцтвам свайго брата-караля Ягайлы атрымлівае Капыльскае княства і зямельныя ўладанні ў Панямонні.[4]

У 1397 годзе Скіргайла быў атручаны Фамой, кіеўскім намеснікам мітрапаліта Кіпрыяна, але сталец не быў вернуты Уладзіміру, Вітаўт аддаў яго сваім верным паплечнікам — князям Івану Барысавічу і Івану Альгімонтавічу.[4]

У 1398 годзе Уладзімір далучыўся да ўзначаленай Вітаўтам апазіцыі каралю Ягайлу, удзельнічаў у з'ездзе вялікалітоўскай знаці на нёманскім востраве Салін, дзе Вітаўта абвясцілі літоўскім каралём. У 1398 годзе, 12 кастрычніка, быў сярод сведкам літоўска-ордэнскага дагавора.[4]

Неўзабаве Уладзімір памёр, яго не было сярод удзельнікаў бітвы на Ворскле 12 жніўня 1399 года, але яшчэ раней, у канцы 1398 — сярэдзіне лета 1399 года, Вітаўт пацвердзіў[9] кіеўскаму дамініканскаму кляштару дарчую грамату Уладзіміра, што таксама можа сведчыць пра смерць капыльскага князя.[4]

Перад смерцю прыняў схіму[10]. Пахаваны ва Успенскай царкве Кіева-Пячорскага манастыра[4].

Сям'я правіць

Уладзімір Альгердавіч захоўваў добрыя адносіны з мачахай — 2-й жонкай Альгерда — Ульянай Аляксандраўнай, а ў 1385 годзе і парадніўся, выдаў замуж за яе пляменніка — князя кашынскага Васіля, сваю дачку Анастасію. Ульяна апошнія гады жыцця знаходзілася пры двары Уладзіміра, памерла ў Кіеве (1392) і пахавана ў пячорах Кіева-Пячорскага манастыра.[4]

Уладзімір быў жанаты з Ганнай[10] невядомага паходжання. Апроч дачкі Анастасіі, меў трох сыноў — Алельку, Івана і Андрэя, праз якіх стаў родапачынальнікам родаў Алелькавічаў і Бельскіх[4].

Радавод нашчадкаў правіць

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Алелька
?—1454
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
Андрэй
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сямён
 
 
 
Міхаіл
 
ЕўдакіяФеадосіяБЕЛЬСКІЯГлеб
 
Еўдакія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
ВасільСоф’яАляксандраСямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый II
 
Сямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый III
1559—1586
Сямён-Ян
?—1592
Аляксандр
?—1591
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Соф’я
1585—1617
 


Зноскі правіць

  1. Wdowiszewski Z. Genealogia Jagiellonów… S. 12.
  2. Karys I. K. Senovés Lietuviu… S. 178.
  3. Rowell S. C. Lithuania Ascending… С. 100.
  4. а б в г д е ё ж з і к л Кузьмин А. В. Владимир (Василий)… С. 688—690.
  5. Грамоти XIV ст. № 18. С. 37
  6. АрхЮЗР. 1887. Ч. 1. Т. 7. С. 59
  7. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 25… P. 35-37, № 1.
  8. ПСРЛ. Т. 32. С. 162.
  9. Vitoldiana. № 15. S. 21-22
  10. а б Голубев С. Т. Древний помянник…

Літаратура правіць

  • Karys I. K. Senovés Lietuviu pinigai. — Bridgeport, 1959;
  • Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 25 (1387—1546): Užrašymų knyga 25 / Parengė D. Antanavičius ir A. Baliulis. — Vilnius, 1998;
  • Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345 // Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. — Cambridge University Press, 1994. ISBN 978-0-521-45011-9
  • Stadnicki K. Bracia Władysława-Jagiełły Olgierdowicza, króla Polski, wielkiego Xięcia Litwy. Jako dalszy ciąg «Synów Giedymina». Z tablicami genealogicznymi. — Lwów, 1867. VIII, 416 s. — S. 114—119;
  • Wdowiszewski Z. Genealogia Jagiellonów. — Warszawa: Instytut Wydawniczy Pax, 1968;
  • Беляева С. А. Южнорусские земли во 2-й половине XIII—XIV вв. — К., 1982. — С. 20, 30-40, 103;
  • Голубев С. Т. Древний помянник Киево-Печерской лавры (кон. XV и нач. XVI ст.) // ЧИОНЛ. Кн. 6. — К., 1892;
  • Кузьмин А. В. Владимир (Василий) Ольгердович // Православная энциклопедия. Т. 8: Вероучение — Владимиро-Волынская Епархия. — М.: ЦНЦ «Православная энциклопедия», 2004. 749 с. — С. 688—690;