Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі

Уладзімір Антонавіч Хамчано́ўскі (6 жніўня 1920 — 19 снежня 1942) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (8 мая 1965 года, пасмяротна).

Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі
Дата нараджэння 6 жніўня 1920(1920-08-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 1942(1942-12-19) (22 гады)
Месца смерці каля вёскі Гліснаўка, Полацкі раён
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біаграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Пірагі Дубровенскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Оршы, які скончыў у 1939 годзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года камандзір падпольнай групы Расонскага патрыятычнага падполля. З красавіка 1942 года намеснік камандзіра партызанскага атрада імя Шчорса па разведцы. 19 снежня 1942 года з групай партызан каля вёскі Гліснаўка (Полацкі раён) трапіў у засаду. Загінуў у баі, прыкрываючы адыход таварышаў.

Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлку Расоны.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 536. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі правіць