Уладзімір Васілевіч Менер

Уладзімір Васілевіч Менер (руск

Уладзімір Васілевіч Менер (руск.: Владимир Васильевич Меннер, 1905-1989) — савецкі геолаг і палеантолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік АН СССР (з 1966). Ганаровы член Усесаюзнага Палеанталагічнага таварыства (з 1970) і Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды (з 1975). Першым прапанаваў тэрмін акрон.

Уладзімір Васілевіч Менер
Дата нараджэння 11 (24) лістапада 1905[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1989(1989-01-06)[1] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці палеантолаг, выкладчык універсітэта, геолаг
Навуковая сфера геалогія[3], палеанталогія[3] і стратыграфія[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Георгій Фёдаравіч Мірчынк
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

У. В. Менер нарадзіўся ў 1905 годзе ў горадзе Шацк Тамбоўскай губерні (цяпер Разанскай вобласці). З расійскіх немцаў.

У 1927 годзе скончыў Натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта МДУ. У гэтым жа годзе апублікаваў сваю першую працу па стратыграфіі палеагенавых адкладаў.

У 1925—1930 гадах удзельнічаў у Крымскай геалагічнай экспедыцыі. Пасля заканчэння ўніверсітэта, у 1927—1929 працаваў у Маскоўскім аддзяленні Геалагічнага камітэта СССР і адначасова вучыўся ў аспірантуры.

Выкладчыцкую дзейнасць пачаў з 1929 года ў Маскоўскай горнай акадэміі. З таго ж года працаваў у Маскоўскім геолагаразведачным інстытуце імя Серго Арджанікідзэ.

У 1934 і 1935 гадах паслядоўна прысвоены ступені кандыдата біялагічных і геолага-мінералагічных навук без абароны.

З 1934 году працаваў у Геалагічным інстытуце АН СССР. У 1934—1937 гады — таксама навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Палеанталагічнага інстытута АН СССР.

З 1966 года загадчык кафедры палеанталогіі геалагічнага факультэта МДУ.

18 красавіка 1966 года акадэмікам АН СССР па аддзяленню Навук аб Зямлі.

Памяць правіць

На будынку Геалагічнага інстытута РАН у Маскве ўстаноўленая мемарыяльная дошка з імёнамі акадэмікаў У. М. Менера, М. М. Страхава, А. Д. Архангельскага, М. С. Шацкага, А. В. Пейвэ, П. М. Крапоткіна.

Зноскі

  1. а б БРЭ // https://bigenc.ru/geology/text/2204565
  2. Меннер Владимир Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.