Уладзімір Васілевіч Суслаў

рускі архітэктар

Уладзімір Васілевіч Су́слаў (руск.: Владимир Вачильевич Суслов; 13 ліпеня 1857 — 13 жніўня 1921) — рускі архітэктар, рэстаўратар, даследчык старажытна-рускай архітэктуры, педагог. Акадэмік архітэктуры (1896). Член-карэспандэнт Рускага Археалагічнага таварыства.

Уладзімір Васілевіч Суслаў
руск.: Владимир Вачильевич Суслов
Дата нараджэння 13 ліпеня 1857(1857-07-13)
Месца нараджэння
Дата смерці жнівень 1921 (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Член у
Працаваў у гарадах Санкт-Пецярбург, Масква, Кастрама, Ноўгарад, Пскоў
Рэстаўрацыя помнікаў Сафійскі саборНоўгарадзе), царква Пятра Мітрапаліта ў Пераслаўлі-Залескім, Камянецкая вежа, Ільінская царква (ў Віцебску, не захавалася) і інш.
Навуковыя працы Памятники русского зодчества (7 вып.), Очерки по истории русского зодчества
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У. В. Суслаў нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. У 1878 годзе патупіў на архітэктурнае аддзяленне Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу, якую скончыў у 1882 годзе, атрымаўшы званне класнага мастака I ступені.

Першую навуковую экспедыцыю са згоды Акадэміі мастацтваў здзейсніў у Валагодскую і Архангельскую губерні. У 1883—1887 гг. штогод здзяйсняў падарожжы па Расіі, таксама наведаў Нарвегію і Швецыю. У перыяд да 1920 года У. В. Суслаў неаднаразова выязджаў з рознымі мэтамі ў краіны Заходняй Еўропы і розныя рэгіёны Расіі. У студзені 1902 г. выбраны прафесарам архітэктуры і мастацтва архітэктурных класаў Вышэйшага мастацкага вучылішча. Прымаў удзел у шэрагу археалагічных з’ездаў (у 1884, 1887, 1896, 1899, 1911 гг.). З кастрычніка 1918 г. У. В Суслаў працаваў аддзеле аховы помнікаў мастацтва і старажытнасці пры Наркамаце асветы РСФСР.

Навуковая дзейнасць правіць

Вывучаў і прапагандаваў помнікі старажытнарускай архітэктуры, асабліва драўлянага дойлідства. На Беларусі рэстаўрыраваў Камянецкую вежу (1903) і выканаў праект рэстаўрацыі Віцебскай Ільінскай царквы[1][2]. Займаўся вывучэнгнем і кансервацыяй Лідскага замка[2].

Бібліяграфія правіць

Сярод апублікаваных прац У. В. Суслава:

  • Обзор древнерусских построек на Севере, 1883;
  • Материалы к истории древней новгородско-псковской архитектуры. — СПб., 1888;
  • Очерки по истории древнерусского зодчества. — СПб., 1889;
  • Памятники древнего русского зодчества. — СПб., 1895—1901. — Вып. I—VII.

і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць