Уладзімір Васільевіч Дубіна

Уладзімір Васільевіч Дубіна (1906, в. Віцім Клецкага раёна — 23 снежня 1987) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Уладзімір Васільевіч Дубіна
Дата нараджэння 11 (24) мая 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1987(1987-12-23) (81 год)
Месца смерці
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў паляводам у ордэна Леніна племянным заводзе «Чырвоная Зорка». У 1945 годзе ўзначаліў звяно па вырошчванні шматгадовых траў. У 1947 годзе звяно пад яго кіраўніцтвам атрымала з гектара па 5,4 цэнтнера канюшыны.

Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены ў 1949 годзе.

Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй»[1].

Зноскі

  1. Героі Сацыялістычнай Працы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 29 кастрычніка 2020.