Уладзімір Васільевіч Старчакоў

Уладзімір Васільевіч Старчакоў (20 сакавіка 1911 г., в. Рочань, цяпер Харкаўская вобласць, Украіна — 6 студзеня 1968, Брэст) — беларускі і ўкраінскі мастак.

Уладзімір Васільевіч Старчакоў
Фатаграфія
Дата нараджэння 20 сакавіка 1911(1911-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1968(1968-01-06) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Біяграфія правіць

Вучыўся ў 19301936 гадах у Харкаўскім мастацкім інстытуце у С. М. Прохарава, М. Я. Козіка, А. Г. Пятрыцкага. Экспанент выставак з 1935 г. Працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Харкаве, Варонежы, Яраслаўлі, Брэсце[1]. З 1950 г. займаўся станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісам, мастацкім афармленнем інтэр'ераў адміністрацыйных будынкаў і музеяў.

З 1951 года жыў у Брэсце[2]. З 1960 года член Беларускага саюза мастакоў[3].

Памёр 6 студзеня 1968 года ў Брэсце[4]. Пахаваны на Трышынскіх могілках[5].

Творчасць правіць

Працаваў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, сцэнаграфіі і афарміцельскім мастацтве[6]. Удзельнічаў у стварэнні экспазіцыі музея Брэсцкай крэпасці[1]. Аўтар дыярамы ў Брэсцкім краязнаўчым музеі «Белавежская пушча» (1957), іншыя карціны; «Старыя гнёзды», «Сакавіцкае сонца», «Валуны»[2].

Творы знаходзяцца ў музеях Мінска, Брэста, Баранавічаў, Пінска[7].

Зноскі

  1. а б «И дольше века…» Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў
  2. а б В. Леонюк. Словник Берестейщини Архівавана 23 сакавіка 2016.. — Львів : Видавнича фірма «Афіша», 2010. 248 с.
  3. Владимир Сторчаков. Художники Брестчины
  4. Владимир Сторчаков. Художники Брестчины
  5. Тришинское кладбище // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
  6. Владимир Сторчаков. Художники Брестчины
  7. Владимир Сторчаков. Художники Брестчины

Літаратура правіць

  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыкл. давед. — Мн., 1998. — С. 508.
  • Художники Советской Белоруссии, Мн., 1976.
  • Выставка произведений художника Сторчакова В. В. (1911—1968 гг.) : Каталог / Союз художников БССР ; Брест. ― Мн., 1968.

Спасылкі правіць