Уладзімір Гаджаў

Уладзімір Гаджаў (балг.: Владимир Гаджев; нар. 18 ліпеня 1987, Пазарджык, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, паўабаронца клуба «Хебар» з Пазарджыка і былы ігрок нацыянальнай зборнай Балгарыі.

Футбол
Уладзімір Гаджаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Георгіеў Гаджаў
Нарадзіўся 18 ліпеня 1987(1987-07-18) (36 гадоў)
Грамадзянства  Балгарыя
Рост 182 см
Вага 85 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Балгарыя Хебар
Нумар 45
Маладзёжныя клубы
1994—2004 Балгарыя Леўскі
2004—2005 Грэцыя Панатынаікос
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2009 Грэцыя Панатынаікос 0 (0)
2006—2007   Грэцыя Левадыякос 26 (5)
2007—2008   Грэцыя ОФІ 18 (0)
2008—2009   Балгарыя Леўскі 23 (1)
2009—2015 Балгарыя Леўскі 143 (21)
2016—2017 Англія Ковентры Сіці 16 (1)
2017—2018 Рэспубліка Кіпр Анартосіс 24 (1)
2018—2019 Балгарыя Бярое 9 (0)
2019— Балгарыя Хебар 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2015 Балгарыя Балгарыя 29 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 кастрычніка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 красавіка 2016

Кар’ера правіць

Уладзімір пачаў займацца футболам у акадэміі клуба «Леўскі», аднак ужо ў 17 гадоў з’ехаў у Грэцыю ў клуб «Панатынаікос». Аднак, у грэчаскім клубе паўабаронца не здолеў згуляць і большасць часу правёў у арэндах. У 2008 годзе вярнуўся ў клуб «Леўскі» на правах арэнды. 9 жніўня 2008 года Уладзімір дэбютаваў за клуб у матчы супраць клуба «Віхрэн». 27 жніўня ігрок забіў мяч у браму беларускага БАТЭ ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў.

У канцы 2014 года з’явілася інфармацыя пра перамовы іграка з мінскім «Дынама», паводле звестак балгарын патрабаваў заробак у памеры 50 тысяч долараў за месяц. Мінскі клуб, аднак, адмовіўся ад падпісання футбаліста з-за прасочвання звестак у СМІ да пераходу[1].

У снежні 2015 года падпісаў папярэдні кантракт з расійскай «Кубанню», аднак з-за фінансавых праблем краснадарскага клуба ў студзені 2016 года пагадненне было разарвана, пры гэтым Уладзімір так і не з’явіўся ў стане клуба[2]. У сакавіку 2016 года папоўніў склад англійскага «Ковентры Сіці».

У ліпені 2017 года перайшоў у кіпрскі клуб «Анартосіс». Пакінуў каманду па заканчэнні сезону 2017/18. У кастрычніку 2018 года вярнуўся ў Балгарыі, стаўшы іграком клуба «Бярое» з Стара-Загоры. У жніўні 2019 года перабраўся ў «Хебар» з другога балгарскага дывізіёна.

Міжнародная правіць

Дэбютаваў у складзе зборнай Балгарыі 17 лістапада 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Сербіі.

Дасягненні правіць

«Леўскі»:

Зноскі

Спасылкі правіць