Уладзімір Гайдук

Уладзімір Гайдук (7 верасня 1941, в. Тарнопаль, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 24 лютага 2012, в. Тарнопаль) — беларускі паэт.

Уладзімір Гайдук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 верасня 1941(1941-09-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 2012(2012-02-24) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Беластоцкім карэспандэнцыйным ліцэі. Займаўся сельскай гаспадарскай на сваім хутары. Супрацоўнічаў з газетай «Ніва»

Першыя вершы напісаў яшчэ вучнем пачатковых класаў. Дэбютаваў у 1956 г. лістом-вершам «Пазнаёмімся» і вершамі «Захад сонца» і «Зіма ідзе» («Ніва»). У 1956—1958 гады творы У. Гайдука друкаваліся ў «Ніве» сістэматычна. Аўтар зборнікаў паэзіі, член Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа».

Бібліяграфія правіць

  • Ракіта. — Беласток, 1971;
  • Блакітны вырай. — Беласток, 1990;
  • Пах аернага хлеба. — Беласток, 1997. — 40 с.

Літаратура правіць

  • Чыквін Я. Самотнік у свеце рэчаў // Далёкія і блізкія (серыя «Беларускія пісьменнікі замежжа», кн. 16) / Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». — Беласток, 1997.