Уладзімір Генадзевіч Спрынджук

матэматык

Уладзімір Генадзевіч Спрынджук (22 ліпеня 1936, Мінск — 26 ліпеня 1987) — беларускі савецкі матэматык, спецыяліст у тэорыі лікаў. доктар фізіка-матэматычных навук (1966), прафесар (1969), акадэмік Акадэміі навук БССР (1986) Даказаў гіпотэзу Малера[de], звязаную з класіфікацыяй рэчаісных лікаў.

Уладзімір Генадзевіч Спрынджук
Дата нараджэння 22 ліпеня 1936(1936-07-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 1987(1987-07-26)[1] (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера тэорыя лікаў
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1966)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ёнас Кубілюс[d][3] і Юрый Уладзіміравіч Ліннік[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
У. Г. Спрынджук (злева) і А. Б. Шыдлоўскі, 1974

Біяграфія правіць

У 1954 годзе Спрыджук паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1959 годзе ў аспірантуру ў Віленскім універсітэце пад навуковым кіраўніцтвам Ёнаса Кубілюса[ru]. У 1963 годзе яму была прысуджана ступень кандыдата навук (Метрычныя тэарэмы аб дыяфантавых прыбліжэннях алгебраічнымі лікамі абмежаванай ступені), а ў 1965 годзе ён атрымаў ступень доктара ў Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце (за работу Праблема Малера ў метрычнай тэорыі лікаў). У 1969 годзе ён стаў прафесарам і ўзначаліў аддзел тэорыі лікаў у Інстытуце матэматыкі Беларускай Акадэміі навук у Мінску. У 1965—1971 гадах таксама выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Акрамя таго, ён выступаў з навуковымі дакладамі і лекцыямі ў Парыжскім універсітэце, Польскай і Славацкай акадэміі навук.

Спрынджук займаўся дыяфантавымі прыбліжэннямі[en], дыяфантавымі ўраўненнямі[en] (г.зн. рашэнне алгебраічных ураўненняў у цэлых ліках) і трансцэндэнтнымі лікамі. Ужо ў студэнцкія гады ён апублікаваў сваю першую працу, у якой рашыў задачу Хінчына[ru], з якім ён па гэтым пытанні нават перапісваўся. На выбар Спрынджуком напрамку даследаванняў таксама істотна паўплываў ленінградскі тэарэтык-лікавік Ю. У. Ліннік, у якога Спрынджук абараняў доктарскую. Працы Уладзіміра Спрынджука сярэдзіны 1960-х гадоў разам з тагачаснымі працамі Вольфганга Шмідта[de] леглі ў аснову метрычнай тэорыі дыяфантавых прыбліжэнняў. У 1965 годзе ён даказаў гіпотэзу Малера, што амаль усе рэчаісныя лікі з’яўляюцца S-лікамі (па класіфікацыі Малера) тыпу 1. На той час Малеру ўжо было вядома, што амаль усе рэчаісныя лікі з’яўляюцца S-лікамі. Спрынджук жа сваім вынікам істотна ўзмацніў гэта сцвярджэнне.

У. Г. Спрынджук быў абраны з 1969 года членам-карэспандэнтам, а з 1986 года акадэмікам Акадэміі навук БССР. З 1970 года ён уваходзіў у рэдкалегію часопіса Acta Arithmetica[de]. У 1970 Спрынджук быў запрошаным дакладчыкам на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў[en] у Ніцы (New applications of analytic and p-adic methods in diophantine approximations).

Асноўныя працы правіць

  • Проблема Малера в метрической теории чисел. — Мн.: Наука и техника, 1967.
    Перакл. на англ. мову: Mahler’s Problem in metric number theory. American Mathematical Society 1969.
  • Метрическая теория диофантовых приближений. — М.: Наука, 1977.
    Перакл. на англ. мову: Metric theory of Diophantine approximations. Winston and Sons, Washington D.C. 1979.
  • Теорема Гильберта о неприводимости и рациональные точки на алгебраических кривых // Докл. АН СССР. 1979. — Т. 247, № 2.
  • Классические диофантовы уравнения от двух неизвестных. — М.: Наука,1982.
    Перакл. на англ. мову: Classical Diophantine Equations. Springer, Lecture Notes in Mathematics Band 1559, 1993.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  3. а б Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура правіць

  • Спрынджук Уладзімір Генадзевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 121—122. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Владимир Геннадьевич Спринджук: Библиогр. указ. — Минск, 1989. (руск.)
  • Боголюбов А. Н. Математики. Механики: Биогр. справ. — Киев, 1983. (руск.)
  • Спрынджук Уладзімір Генадзевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 681. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць