Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў

Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў (25 сакавіка (7 красавіка) 1916, Волагда — 24 чэрвеня 1944, в. Буй, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў
Дата нараджэння 28 сакавіка 1916(1916-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1944(1944-06-24) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Скончыў 6 класаў школы. З 1930 года працаваў разам з бацькам як пячнік-саматужнік, пасля смерці бацькі з 1933 года — вучань майстра-бляхара ў арцелі «Чырвоны факел» у Волагдзе.

У 1938 годзе быў прызваны на тэрміновую ваенную службу. Служыў у Памежных войсках НКУС СССР на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баявых дзеяннях ля возера Хасан ў ліпені-жніўні 1938 года. У 1940 годзе звольнены ў запас, вярнуўся ў Вологду.

Другі раз прызваны ў Чырвоную Армію ў лістападзе 1941 года Валагодскім раённым ваенкаматам. 24 чэрвеня 1944 года загінуў у баі пры вызваленні вёскі Буй Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года[1].

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Галыні[2].

Зноскі

  1. Долгов, Владимир Константинович
  2. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 1 красавіка 2020.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.