Уладзімір Леанідавіч Абушэнка

Уладзі́мір Леані́давіч Абушэ́нка (22 красавіка 1957 года, Пінск, Беларуская ССР — 26 верасня 2015 года, Ратамка, Рэспубліка Беларусь) — беларускі сацыёлаг і сацыяльны філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1985), дацэнт (1991).

Уладзімір Леанідавіч Абушэнка
Дата нараджэння 22 красавіка 1957(1957-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 2015(2015-09-26) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці сацыёлаг, філосаф
Навуковая сфера культурсацыялогія, тэарэтычная сацыялогія, сацыялогія веды
Месца працы Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Вядомы як сацыёлаг, філосаф, інтэлектуал

Біяграфія правіць

У 1974—1979 гадах вучыўся на аддзяленні філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ). Са жніўня 1979 года па лістапад 1981 года працаваў выкладчыкам кафедры філасофіі Беларускага політэхнічнага інстытута.

З лістапада 1981 года па снежань 1984 года з'яўляўся аспірантам Інстытута сацыялагічных даследаванняў АН СССР (цяпер — Інстытут сацыялогіі РАН) (навуковы кіраўнік — доктар філасофскіх навук, прафесар І. Т. Лявыкін). У 1985 годзе паспяхова абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму «Проблемы построения системы показателей духовной деятельности личности в концепции социалистического образа жизни. (Теоретико-методологический аспект)» (дыплом ФС № 006650, выдадзены ВАК пры СМ СССР на аснове рашэння Савета ІСД АН СССР ад 26.06.1985[1]).

Са студзеня 1985 года па люты 1990 года працаваў спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам, а затым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце філасофіі і права АН БССР у аддзеле тэорыі сацыялогіі пад кіраўніцтвам доктара філасофскіх навук, прафесара Я. М. Бабосава.

У лютым—сакавіку 1990 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у новаствораным Інстытуце сацыялогіі АН БССР (цяпер — НАН Беларусі) у аддзеле сацыялогіі культуры, які ўзначальваў доктар філасофскіх навук, прафесар Э. К. Дарашкевіч.

З красавіка 1990 года па красавік 2002 года быў дацэнтам кафедры сацыялогіі БДУ. У 1991 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта (атэстат ДЦ № 038743, выдадзены на падставе рашэння Дзяржаўнага камітэта СССР па народнай адукацыі ад 04.07.1991[1]). З красавіка 2002 года працаваў дацэнтам па сумяшчальніцтве на гэтай жа кафедры.

З красавіка 2002 года і да апошніх дзён жыцця займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі па навуковай працы (у красавіку—снежні 2008 года выконваў абавязкі дырэктара Інстытута)[2].

Быў членам рэдкалегіі (аддзел сацыялогіі) Міжнароднага часопіса сацыяльных і гуманітарных навук «Личность. Культура. Общество» (Масква, ISSN 1606-951X)[2], членам навуковага савета часопіса «Палітычная сфера» (Мінск, ISSN 1819-3625)[3]. З'яўляўся ўдзельнікам міжнароднага праекта «Гуманітарная энцыклапедыя» (галоўны рэдактар праекта — А. А. Грыцанаў) Мінскай філасофскай школы[4].

Уваходзіў у склад Экспертнай рады намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі» Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі[5].

Навуковыя інтарэсы правіць

Культурсацыялогія, тэарэтычная сацыялогія, сацыялогія веды[2], сацыялогія і сацыяльная думка Лацінскай Амерыкі, гісторыя грамадска-палітычнай думкі ў Беларусі[6].

Выкладчыцкая дзейнасць правіць

У межах выкладчыцкай дзейнасці чытаў курсы: «Тэарэтычная сацыялогія», «Сацыялогія культуры». У розныя часы таксама чытаў курсы: «Метадалогія і методыка сацыялагічных даследаванняў», «Гісторыя сацыялогіі», «Сацыялогія адукацыі», «Сацыялогія веды»[1].

Пад навуковым кіраўніцтвам У. Л. Абушэнкі паспяхова абараніліся аспіранты: І. М. Красаўцава (тэма дысертацыі: «Методологические проблемы социологии чтения», 1998), С. А. Радзівонава (тэма дысертацыі: «Повседневность как поле презентации и репрезентации социальной реальности», 2002), А. А. Шэлест (тэма дысертацыі: «Становление новых типов религиозности в условиях социокультурных трансформаций», 2006)[1] і А. У. Камароўскі (тэма дысертацыі: «Методология немецкого неовеберианства в социологическом изучении культуры», 2015)[7].

Смерць правіць

Памёр на сваім лецішчы ў Ратамцы 26 верасня 2015 года на 59-м годзе жыцця[8][9].

Развітанне з нябожчыкам адбылося 30 верасня. Пасля крэмацыі быў пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Памяць правіць

3 кастрычніка 2015 года ў Каўнасе (Літва) падчас адкрыцця цырымоніі надання Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі памяць вучонага ўдзельнікі Кангрэса ўшанавалі хвілінай маўчання. Прамову ў памяць пра У. Л. Абушэнку прамовіў філосаф і метадолаг У. У. Мацкевіч[10].

У сакавіку 2016 года ў выдавецтве НАН Беларусі «Беларуская навука» пабачыў свет зборнік работ У. Л. Абушэнкі, падрыхтаваны вучнем вучонага А. У. Камароўскім: «Основания культурсоциологии: избранные труды» (Мінск, 2016. — ISBN 978-985-08-1981-9). У зборнік былі ўключаны выбраныя працы У. Л. Абушэнкі па гісторыі і тэорыі сацыялогіі, культурсацыялогіі і сацыяльнай тэорыі, даследаванні сацыяльнай і нацыянальнай ідэнтычнасці[11]. Прэзентацыя кнігі адбылася 29 красавіка 2016 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя. Я. Коласа НАН Беларусі[12].

У канцы жніўня 2016 года вучнямі У. Л. Абушэнкі была абвешчана краўдсорсінгавая ініцыятыва па падрыхтоўцы да выдання аўтарскага курса лекцый, прачытанага вучоным у рамках магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі ў 2009/2010 навучальным годзе. Збор сродкаў на выданне кнігі праводзіўся з дапамогай краўдфандынга[13]. Прэзентацыя кнігі, якая была выдадзена пад назвай «Современная социология: проблемы, рамки, основания» (ISBN 978-985-7051-22-9), адбылася 30 лістапада 2016 года ў Мінску[14].

24 верасня 2016 года ў рамках «Тыдня беларускага мыслення» (цыкла мерапрыемстваў, падчас якіх былі прадстаўлены вынікі развіцця філасофскай і інтэлектуальнай думкі Беларусі за апошнія 30 гадоў) у Мінску адбыліся:

  • публічная лекцыя беларускага філосафа і літаратара І. М. Бабкова «Абушэнка: рэканструкцыя ідэі»[15];
  • панельная дыскусія «Сучаснасць і сацыялогія Уладзіміра Абушэнкі: ідэі, кантэксты, перспектывы», у якой прынялі ўдзел вучні вучонага: А. А. Шэлест, А. У. Камароўскі і М. Л. Кацук[16].

Бібліяграфія правіць

Аўтар больш за 400 навуковых публікацый[2][11]. Найважнейшыя з іх:

Кнігі правіць

Калектыўныя манаграфіі правіць

  • Абушенко В. Л. Культурные инновации // Научные основы идентификации и использования общественно-функциональных инноваций. — Мн., 2004. — ISBN 985-442-135-X/985442135.
  • Абушэнка Уладзімер. Крэольства й праблема нацыянальна-культурнай самаідэнтыфікацыі // Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня. — СПб., 2003.
  • Методологические проблемы социологического познания. — Мн., 1995 (чл. аўт. кал.).
  • Молодежь и научно-технический прогресс. — Мн., 1989 (чл. аўт. кал.).
  • Выпускник перед выбором пути. — Мн., 1988 (чл. аўт. кал.).

Артыкулы ў зборніках правіць

  • Социологические методы изучения образа жизни. — М., 1985 (чл. аўт. кал.).
  • Социальная ситуация как инструмент анализа образа жизни городского населения. — М., 1984 (чл. аўт. кал.).

Артыкулы ў часопісах правіць

  • Абушенко В. Л. Культур-социология: возможность иного взгляда на социальную теорию // Вопросы социальной теории. Научный альманах. — Т. 2. — Вып. 1(2). — М., 2008. — ISBN 5-901493-11-8.
  • Заключительное выступление в дискуссии «Социальная реальность: поиски смысла» // Вопросы социальной теории. Научный альманах. — Т. 2. — Вып. 1(2). — М., 2008. — ISBN 5-901493-11-8.
  • Абушенко В. Л. Социальная теория: возможности согласования дисциплинарных эпистемологических позиций // Вопросы социальной теории. Научный альманах. — Т. 1. — Вып. 1. — М., 2007. — ISBN 5-901493-11-7.
  • Vladimir Abushenko. Creolity as other modernity of Eastern Europe (Possible strategies of research). Crossroads Digest, #1/2006. — ISSN 1822-5136.
  • Абушенко В. Л. Методолого-методические аспекты изучения феномена религиозности: специфика культурно-социологического подхода // Кафоликия: спец. выпуск, 2007.
  • Абушенко В. Л. Возможности и ограничения социологического изучения культуры // Личность. Культура. Общество. — 2004. — № 4(24).
  • Абушенко В. Л. Креольство как ино-модерность Восточной Европы (Возможные стратегии исследования) // Перекрестки. — 2004. — № 1-2.
  • Абушэнка У. Л. Інтэлектуальнае поле беларускай культуры. Роля інтэлектуалаў культурнай самаідэнтыфікацыі // Паміж. — 2003. — № 3.
  • Социология в контексте постмодерна // Социология. — 2000. — № 4 (у суаўт. з М. Л. Кацуком).
  • Социология как исчерпанный проект модерна. К постановке вопроса // Социология. — 2000. — № 3 (у суаўт. з М. Л. Кацуком).

Артыкулы ў слоўніках і энцыклапедыях правіць

  • Новейший социологический словарь. — Мн., 2010. — ISBN 978-985-17-0020-8 (аўтар артыкулаў).
  • Новейший философский словарь. Постмодернизм. — Мн., 2007. — ISBN 978-985-14-1318-4 (аўтар 4 артыкулаў).
  • Религия. Энциклопедия. — Мн., 2007. — ISBN 985-489-355-3 (аўтар 29 артыкулаў).
  • Социология. Энциклопедия. — Мн., 2003. — ISBN 985-428-619-3 (аўтар 112 артыкулаў).
  • Большой энциклопедический словарь: философия, социология, религия, эзотеризм, политэкономия. — Мн., 2002. — ISBN 985-6656-73-7; ISBN 985-428-548-0 (аўтар 32 артыкулаў).
  • История философии. Энциклопедия. — Мн., 2002. — ISBN 985-6656-20-6; ISBN 985-428-461-1 (аўтар 40 артыкулаў).
  • Всемирная энциклопедия. ХХ век. — М.—Мн., 2002. — ISBN 5-17-012653-0 (аўтар 62 артыкулаў).
  • Постмодернизм. Энциклопедия. — Мн., 2001. — ISBN 985-6656-05-2; ISBN 985-428-430-1 (аўтар 22 артыкулаў).
  • Новейший философский словарь / Изд. 2-е, перераб. и доп. — Мн., 2001. — ISBN 985-6656-06-0; ISBN 985-428-431-X (аўтар 70 артыкулаў).
  • Всемирная энциклопедия. Философия. — М.—Мн., 2001. — ISBN 5-17-007278-3 (аўтар 186 артыкулаў).
  • Новейший философский словарь. — Мн., 1998. — ISBN 985-6235-17-0 (аўтар 171 артыкула).
  • Абушенко В. Л. Социальная ситуация // Социологический словарь. — Мн., 1991.

Навучальныя дапаможнікі правіць

  • Современная западная философия: Учебное пособие. — Мн., 2009. — ISBN 978-985-489-940-4 (у суаўт. з А. Ю. Бабайцавым, І. М. Бабковым, Я. М. Вежнаўцом і інш.).
  • Современная западная философия: Учебное пособие. — Мн., 2000. — ISBN 985-06-0596-0 (чл. рэдкал. і суаўт.).
  • Социология: Учебное пособие. — Мн., 1998. — ISBN 985-6317-40-1; Мн., 2000. — ISBN 985-6317-86 ды наступныя стэрэатыпныя перавыданні (у суаўт.).
  • История социологии: Учебное пособие. — Мн., 1993. — ISBN 5-339-00828-2; Мн., 1997. — ISBN 985-06-0270-8 (у суаўт.).
  • Методологические основы социологии: социология как наука: Учебное пособие. — Мн., 1992 (у суаўт. з А. М. Елсуковым, І. Я. Пісарэнкам і А. П. Лімарэнкам).

Іншыя тэксты правіць

  • В 90-годы была заложена интеллектуальная основа для решения тех задач, которые мы оказались не в состоянии решить в конце 80-х годов // Адкрытае грамадства. — 2003. — № 1(14).
  • Проблема рациональности и становление социологического знания (к постановке вопроса) // Социологическая наука и современность. — Мн., 2002.
  • Разрыв традиций: поиски механизма новой идентификации // Грамадскія ідэалы: нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд ў будучыню. — Мн., 2002.
  • Рамочный анализ в социогуманитарных образовательных технологиях // Актуальные проблемы современной философии и специфика преподавания гуманитарных дисциплин в техническом ВУЗе. — Мн., 2001.
  • Фiлязофiя лацiнаамэрыканскай сутнасьцi (артыкул для слоунiка) // Фрагмэнты фiлязофii, культуралёгii, лiтаратуры. — 1999. — № 3-4.

Зноскі правіць

  1. а б в г Абушенко Владимир Леонидович [Электронный ресурс] // Персоналии белорусской социологии. — Электронный справочник. — 01.05.2009. — Дата доступа: 23.04.2015. — Режим доступа: http://soc-by.livejournal.com/23252.html, свободный. — Загл. с экрана.
  2. а б в г Абушенко Владимир Леонидович [Электронный ресурс] // Институт социологии НАН Беларуси. — Официальный веб-сайт ИС НАНБ. — Дата доступа: 23.04.2015. — Режим доступа: http://socio.bas-net.by/persdetailed.php?id=1 Архівавана 29 верасня 2015., свободный. — Загл. с экрана.
  3. Рэдакцыйная і навуковая рада [Электронны рэсурс] // Палітычная сфера. — Вэб-сайт часопіса. — Дата доступу: 23.04.2015. — Рэжым доступу: http://journal.palityka.org/rada/ Архівавана 30 чэрвеня 2019., вольны. — Загал. з экрана.
  4. Грицанов А. А. Философия Беларуси [Электронный ресурс] // Наше мнение. — Экспертное сообщество Беларуси. — 16.02.2005. — Дата доступа: 23.04.2015. — Режим доступа: http://nmnby.eu/news/express/2193.html, свободный. — Загл. с экрана.
  5. Прэмія Кангрэса [Электронны рэсурс] // Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. — Вэб-сайт Кангрэса. — Дата доступу: 01.04.2016. — Рэжым доступу: http://icbs.palityka.org/category/premija-kanhresa/, вольны. — Загал. з экрана.
  6. Радионова С. А. Абушенко Владимир Леонидович // Социология. Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов и др. — Мн., 2003 [Электронный ресурс] // Национальная энциклопедическая служба России. — Дата доступа: 23.04.2015. — Режим доступа: http://voluntary.ru/dictionary/568/word/abushenko-vladimir-leonidovich, свободный. — Загл. с экрана.
  7. Объявление о защите диссертации на сайте ВАК. Комаровский Андрей Владимирович [Электронный ресурс] // Высшая аттестационная комиссия Республики Беларусь. — Официальный сайт ВАК РБ. — 19.03.2015. — Дата доступа: 27.06.2015. — Режим доступа: http://www.vak.org.by/index.php?go=Notice&file=print&id=22513 Архівавана 30 чэрвеня 2015., свободный. — Загл. с экрана.
  8. Памёр беларускі сацыёлаг Уладзімір Абушэнка [Электронны рэсурс] // «Наша Ніва». — Вэб-сайт газеты. — 28.09.2015. — Дата доступу: 28.09.2015. — Рэжым доступу: http://nashaniva.by/?c=ar&i=157079, вольны. — Загал. з экрана.
  9. Памяти Владимира Леонидовича Абушенко [Электронный ресурс] // Институт социологии НАН Беларуси. — Официальный веб-сайт ИС НАНБ. — Дата доступа: 29.09.2015. — Режим доступа: http://socio.bas-net.by/newsdetailed.php?id=270 Архівавана 29 верасня 2015., свободный. — Загл. с экрана.
  10. 3.10.2015 — Прэмія Кангрэса [Электронны рэсурс] // TheICBS. — Канал Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў YouTube. — 30.11.2015. — Дата доступу: 02.04.2016. — Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=JrAhW6Pu_e4, вольны. — Загал. з экрана.
  11. а б Абушенко В. Л. Основания культурсоциологии: избранные труды / В. Л. Абушенко; сост. А. В. Комаровский. — Мн.: Беларуская навука, 2016. — 497 с. — ISBN 978-985-08-1981-9.
  12. Состоялась презентация книги В. Л. Абушенко «Основания культурсоциологии» [Электронный ресурс] // Национальная академия наук Беларуси. — Официальный веб-сайт НАН Беларуси. — 02.05.2016. — Дата доступа: 03.10.2016. — Режим доступа: http://nasb.gov.by/rus/news/1002/, свободный. — Загл. с экрана.
  13. Издание курса лекций Владимира Абушенко [Электронный ресурс] // Talaka.by. — Краудфандинговая платформа. — 23.08.2016. — Дата доступа: 26.08.2016. — Режим доступа: http://www.talaka.by/projects/1426/overview Архівавана 7 верасня 2016., свободный. — Загл. с экрана.
  14. Мацкевич В. Жизненная стратегия творческой личности (Фото и видео) [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 03.12.2016. — Дата доступа: 29.12.2016. — Режим доступа: https://eurobelarus.info/news/society/2016/12/03/zhiznennaya-strategiya-tvorcheskoy-lichnosti.html, свободный. — Загл. с экрана.
  15. Ігар Бабкоў: Абушэнка: рэканструкцыя ідэі (24.09.2016) [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Лятучага ўніверсітэта ў YouTube. — 27.09.2016. — Дата доступу: 03.10.2016. — Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=UbZjvX0mWXM, вольны. — Загал. з экрана.
  16. Тыдзень беларускага мыслення: дыскусія «Сучаснасць і сацыялогія Уладзіміра Абушэнкі» (24.09.2016) [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Канал Лятучага ўніверсітэта ў YouTube. — 27.09.2016. — Дата доступу: 03.10.2016. — Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=TbsmewCsSYE, вольны. — Загал. з экрана.

Спасылкі правіць

  • Абушенко Владимир Леонидович [Электронный ресурс] // Институт социологии НАН Беларуси. — Официальный веб-сайт ИС НАНБ. — Дата доступа: 01.01.2015. — Режим доступа: http://socio.bas-net.by/persdetailed.php?id=1 Архівавана 29 верасня 2015., свободный. — Загл. с экрана.
  • Абушенко Владимир Леонидович [Электронный ресурс] // Персоналии белорусской социологии. — Электронный справочник. — 01.05.2009. — Дата доступа: 01.01.2015. — Режим доступа: http://soc-by.livejournal.com/23252.html, свободный. — Загл. с экрана.
  • Радионова С. А. Абушенко Владимир Леонидович // Социология. Энциклопедия / Сост. А. А. Грицанов и др. — Мн., 2003 [Электронный ресурс] // Национальная энциклопедическая служба России. — Дата доступа: 01.01.2015. — Режим доступа: http://voluntary.ru/dictionary/568/word/abushenko-vladimir-leonidovich, свободный. — Загл. с экрана.