Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля

Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля (24 мая 1927, в. Падомша, Брэсцкі павет — 30 ліпеня 2017) — старшыня калгаса «Савецкая Беларусь», двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1971, 23.05.1987)[2]. Заслужаны работнік культуры БССР (1977).

Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля
руск.: Влади́мир Лео́нтьевич Беду́ля
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 24 мая 1927(1927-05-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 2017(2017-07-29) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Польшчы ПольшчаСцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат» медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «Ветэран працы» ордэн Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша, у гміне Дзмітровічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (зараз Камянецкі раён Беларусі).

У 1945—1951 гадах служыў у Савецкай Арміі.

Скончыў 2-гадовы эканамічны факультэт пры Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадарскі. Працаваў у камсамольскіх органах Брэста — другі сакратар гаркама ЛКСМБ (1951—1955), потым - намеснік старшыні калгаса імя Молатава (Камянецкі раён).

21 лютага 1956 года на агульным сходзе абраны старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці[2]. З 2006 года — ганаровы старшыня калгаса (пасля сельскагаспадарчага кааператыва) «Савецкая Беларусь». У сакавіку 2006 г. быў звольнены, што для многіх было нечаканым. Сам Уладзімір Лявонцьевіч, пракаментаваў журналістам сваю адстаўку так: «Я ім даўно ўжо нязручны быў»[3]. 18 мая 2017 года, рашэннем Камянецкага раённага Савета дэпутатаў У. Бядулю было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна» за асаблівыя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, высокія дасягненні ў вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай і грамадскай дзейнасці.

Член КПСС у 1955—1991 гадах. Член ЦК Партыі камуністаў беларускай (1990—1991). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971, 1985—1990), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII-га склікання (1995—1996). Народны дэпутат СССР (1989—1991). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе з’яўляўся членам Камісіі па рэгіянальнай палітыцы.

Узнагароды і званні правіць

Памяць правіць

У горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці ўсталяваны бронзавы бюст У. Л. Бядулі.

У 1985 годзе зняты дакументальны фільм «Здравствуйте, это Бедуля говорит» (рэжысёр М. Галдоўская)[4][5], у 2007 годзе — дакументальны фільм «Владимир Бедуля» (рэжысёр А. Алай). Прэм’ера фільму «Владимир Бедуля» адбылася ў «Доме кіно» (Мінск) у маі 2007.

Зноскі

  1. а б Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 29. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. а б в Бедуля Владимир Леонтьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
  3. Памёр 90-гадовы Уладзімір Бядуля(недаступная спасылка)
  4. Голдовская Марина Евсеевна Архівавана 27 лістапада 2011. — Эл.ресурс russiancinema.ru (руск.)
  5. Голдовская М. Женщина с киноаппаратом // Искусство кино, 1991, № 6. С. 70-77. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць