Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах

беларускі савецкі пісьменнік, тэатральны дзеяч

Уладзі́мір Мацве́евіч Стэ́льмах (15 ліпеня 1910, вёска Бушмічы, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 27 студзеня 1974) — беларускі тэатральны дзеяч, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1961).

Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Уладзіміраў В.[1]
Дата нараджэння 15 ліпеня 1910(1910-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1974(1974-01-27) (63 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, тэатральны дзеяч
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1927 года вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у 1929 годзе паступіў у драматычную студыю Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Віцебску. Пасля заканчэння студыі (1931) працаваў у тэатрах рабочай моладзі і юнага гледача ў Мінску акцёрам, дырэктарам, загадчыкам літаратурнай часткі.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях пад Смаленскам, з 1942 года — загадчык ваеннага аддзела і аддзела прапаганды і агітацыі Рудаўскага райкама партыі Тамбоўскай вобласці. З 1943 года — дырэктар БДТ-2 у Віцебску, з 1945 года — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1947 года — Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, у 1955—1966 гадах — Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1952—1955 гадах — начальнік аддзела тэатраў Міністэрства культуры БССР. Скончыў завочна Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1954). У 1966—1971 гадах — намеснік старшыні прэзідыума Беларускага тэатральнага аб’яднання. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 года.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны дзвюма ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.

Творчасць правіць

Першая п’еса «Шляхі» апублікавана ў 1930 годзе (пастаўлена ў 1931). Аўтар п’ес «Крушэнне рэнегатаў» (1931), «Фантан» (1932, пастаўлена ў 1933), «Тры крыжы» (1932, пастаўлена ў 1933), «Канец маскараду» (сумесна з Ю. Рудзько, пастаўлена ў 1938). Выдаў нарыс «Народны артыст СССР Г. П. Глебаў» (1954) і кнігі пра тэатр «Шляхі беларускага тэатра» (на ўкраінскай мове, Кіеў, 1964), «Кранаючы чуткія струны душы» (1966), «Вечна жывая крыніца» (1970), «Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра» (1973).

Пераклаў на беларускую мову «Хітрыкі Скапэна» Мальера (пастаўлена ў 1940 годзе)[2].

Сям’я правіць

Меў дачку Дзіяну (нар. 1939), якая стала тэатразнаўцам.

Зноскі

  1. Беларусь у асобах і падзеях
  2. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць