Уладзімір Мікалаевіч Шымаў

Уладзі́мір Мікала́евіч Шы́маў (нар. 29 лістапада 1948, с. Радаліўка, Прыморскі раён, Запарожская вобласць, УССР) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі, дзяржаўны дзеяч. Заслужаны працаўнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1993), Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1998), Акадэмік міжнароднай Акадэміі навук вышэйшай школы (Масква), Акадэмік Акадэміі рэгіянальных навук (Масква), Ганаровы доктар Кіеўскага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта імя В. Гетмана (2006), Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў (2008).

Уладзімір Мікалаевіч Шымаў
Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
лістапад 1996 — ліпень 2002
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі
Папярэднік Георгій Бадзей
Пераемнік Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 29 лістапада 1948(1948-11-29) (75 гадоў)
Адукацыя
Навуковае званне
Дзейнасць эканаміст
Узнагароды

Заснавальнік і галоўны рэдактар «Беларускага эканамічнага часопіса» (з 1997 г.), член рэдкалегіі часопісаў «Беларуская думка» (з 1992 г.), «Эканоміка Беларусі» (з 2004 г.), член падкамітэту па прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь. Старшыня Рэспубліканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў.

Біяграфія правіць

З 1967 да 1972 года — студэнт геаграфічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.

У 1972—1975 гадах — аспірант Савета па вывучэнні вытворчых сіл пры Дзяржплане СССР (г. Масква).

У 1976—1982 гадах — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара Навукова-даследчага інстытута эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання (НДІЭМП) пры Дзяржплане БССР (г. Мінск, Гомель).

У 1976 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму «Пытанні методыкі рэгіянальнай эканамічнай ацэнкі прыродных рэсурсаў».

У 1982—1989 гадах — дацэнт, загадчык кафедры, прарэктар па вучэбнай працы Гомельскага кааператыўнага інстытута.

У 1988 годзе ў МДУ імя М. В. Ламаносава абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук на тэму «Вымярэнне і планаванне рэгіянальнай эканамічнай эфектыўнасці грамадскай вытворчасці (пытанні метадалогіі)».

У 1989—1995 гадах — намеснік дырэктара па навуковай працы Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Дзяржплана БССР (г. Мінск).

У 1995—1996 гадах — першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 1996—2002 гадах — Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2019 гадах — рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.

Спасылкі правіць