Уладзімір Міхайлавіч Гіціс

Уладзі́мір Міха́йлавіч Гі́ціс (24 чэрвеня 1881, Санкт-Пецярбург — 22 жніўня 1938, Масква) — савецкі военачальнік, камандаваў франтамі падчас грамадзянскай вайны, камкор (1935)[2][3].

Уладзімір Міхайлавіч Гіціс
руск.: Владимир Михайлович Гиттис
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1881(1881-06-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1938(1938-08-22)[1] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Руская імператарская армія
Гады службы Сцяг Расіі1917
Сцяг СССР 19181937
Званне
Камкор
Камкор
Бітвы/войны Першая сусветная вайна,
Грамадзянская вайна ў Расіі
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені

Біяграфія правіць

У 1902 годзе скончыў пяхотнае юнкерскае вучылішча. Удзельнік першай сусветнай вайны, у 1917 камандаваў 148-м пяхотным Каспійскім палком  (руск.), палкоўнік.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі перайшоў на бок Савецкай улады. У лютым 1918 года ўступіў у Чырвоную армію. З жнівень 1918 — ваенрук Паўночнага ўчастка атрадаў заслоны  (руск.). Камандаваў 6-й арміяй  (руск.) Паўночнага фронту  (руск.) Чырвонай арміі (11.9.1918-22.11.1918). Камандаваў 8-й арміяй  (руск.) Паўднёвага фронту  (руск.) (01.12.-23.12.1918)[2]. Кіраваў контрнаступленнем супраць арміі генерала Краснова, якое завяршылася яе поўным паражэннем[2].

Камандаваў Заходнім фронтам (з 22 ліпеня 1919 па 29 красавіка 1920), распрацаваў мерапрыемствы па абароне Беларусі[2]. З 15.5.1920 па 29.5.1921 — камандуючы Каўказскім фронтам  (руск.)[2].

Пасля Грамадзянскай вайны камандаваў Заволжскай  (руск.), Петраградскай ваеннымі акругамі[2]. З 1921 года састаяў для асабліва важных даручэнняў пры Рэўваенсавеце Рэспублікі  (руск.). У 1925 годзе ўступіў у ВКП(б). З 1926 года — намеснік начальніка забеспячэння РСЧА[2]. З 1930 — упаўнаважаны Наркамата па ваенных і марскіх справах  (руск.) у Наркамаце гандлю  (руск.), затым начальнік аддзела знешніх заказаў Наркамата абароны СССР[2].

Пражываў па адрасе: г. Масква, Сафійская набярэжная  (руск.), д. 34, кв. 103. Арыштаваны 28 лістапада 1937. Спіс «Масква-Цэнтр» ад 20.8.1938 асоб, прызначаных да асуджэння па 1-й катэгорыі (расстрэл), у якім значыцца Гіціс, быў падпісаны Сталіным і Молатавым.

Асуджаны 22 жніўня 1938 года ВКВС СССР па абвінавачванні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай ваеннай арганізацыі і ў шпіянажы да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны на Камунарцы.

Узнагароды правіць

  • Ордэн Святога Георгія 4-га класа (ВП 01.09.1915) — "За тое, што ў баі 5-га мая 1915 г. ля сс. Банія і Лясавіцэ, быўшы палкавым ад’ютантам і атрымаўшы звесткі аб адступленні частак 147-га пяхотнага Самарскага і 148-га пяхотнага Каспійскага Яе Імператарскай Высокасці Вялікай Княжны Анастасіі Мікалаеўны палкоў, кінуўся наперад і сваёй доблеснай энергіяй, пад пагібельным агнём праціўніка, спыніў і прывёў у парадак адыходзяць часткі, заняў новую пазіцыю ля с. Задзеравач і тым прыкрыў фланг прыдатнай свежай часткі; дзякуючы такой мужнасці і распарадчасці, атакі праціўніка былі спыненыя і прарыў ўсёй пазіцыі прадухілены[4]
  • Ордэн Чырвонага Сцяга (1919)[2]

Зноскі

  1. Гиттис Владимир Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б в г д е ё ж з Гиттис Владимир Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.
  3. ПРИКАЗ НАРОДНОГО КОМИССАРА ОБОРОНЫ СОЮЗА ССР ПО ЛИЧНОМУ СОСТАВУ АРМИИ № 239 (руск.)
  4. Журнал «Разведчикъ» № 1372 от 21.02.1917.

Літаратура правіць

  • Ленин В. И. Телеграмма В. М. Гиттису. 23.XI.1918 г. — Полн. собр. соч. Изд. 5-е. Т. 50, с. 210—211.
  • Черушев Н. С., Черушев Ю. Н. Расстрелянная элита РККА (командармы 1-го и 2-го рангов, комкоры, комдивы и им равные): 1937—1941. Биографический словарь. — М.: Кучково поле; Мегаполис, 2012. — С. 70—71. — 496 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-9950-0217-8.

Спасылкі правіць