Уладзімір Міхайлавіч Конан

вучоны ў галіне філасофіі, культуралогіі і гісторыі, літаратурны крытык

Уладзімір Міхайлавіч Конан (23 красавіка 1934, в. Вераскава, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 6 чэрвеня 2011) — беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык. Доктар філасофскіх навук (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.

Уладзімір Міхайлавіч Конан
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 красавіка 1934(1934-04-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 2011(2011-06-06) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці філосаф, літаратуразнавец, літаратурны крытык, гісторык
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Плянтоўскай пачатковай, Вераскаўскай сярэдняй школе.

Скончыў у 1959 годзе гістарычны факультэт БДУ. Пасля сканчэння БДУ у 1959—1960 гадах выкладаў гісторыю, рускую мову і літаратуру ў Стражоўскай васьмігадовай школе Вілейскага раёна, у 1960—1961 гадах быў яе дырэктарам. У 1961 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР, якую скончыў у 1965 годзе[2].

У 1965—1966 гадах працаваў малодшым, а ў 1966—1984 гадах старшым навуковым супрацоўнікам, у 1984—1986 гадах загадчыкам сектара эстэтыкі і сацыяльнай псіхалогіі, у 1986—1990 гадах вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1981 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце філасофіі АН СССР па тэме «Станаўленне і развіццё эстэтычнай думкі Беларусі (Х ст. — 1917 г.)»[2].

Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[2].

У 1991—2004 гадах у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф. Скарыны: вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела гісторыі і тэорыі культуры. У 2006—2011 гадах вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі[2].

Стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі ў 1982 годзе[2]. У 1984 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за цыкл работ па гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі (апубл. у 1973—1980).

Навуковая дзейнасць правіць

Знакавая фігура на навуковай гуманітарнай прасторы Беларусі. Адзін са стваральнікаў беларускай гісторыка-філасофскай школы. Спецыяліст па гісторыі беларускай думкі, які прапанаваў новае бачанне беларускай інтэлектуальнай гісторыі, — абверг міф, што ў Беларусі філасофскай традыцыі не было, а існавала толькі вёска, фальклор. Актыўны ўдзельнік адраджэння нацыянальнага духоўнага і інтэлектуальнага жыцця Беларусі[2].

Даследаваў тэарэтычна-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэтычнай думкі Беларусі, беларускі фальклор, рэлігіязнаўства і літаратуразнаўства Беларусі[2].

Першы артыкул апублікаваў у 1963 годзе ў часопісе «Весці АН БССР».

Бібліяграфія правіць

  • Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917―1934 гг.) / У. М. Конан. — Мінск: Навука і тэхніка, 1968. — 187, [2] с.
  • Адам Бабарэка: крытычна-біяграфічны нарыс / Уладзімір Конан. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. — 122, [2] с., [8] л. іл., партр., факсім.
  • Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 237, [1] c.
  • Святло для людзей: (родная мова і культура ў эпоху перабудовы) / Уладзімір Конан. — Мінск: Голас Радзімы, 1989. — 60, [2] c.
  • Боская і людская мудрасць: (Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд) / Уладзімір Конан. — Мінск: [б. в.], 1990. — 64 с.
  • Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча / Уладзімір Конан. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. — 206, [2] c.
  • Народная педагогіка беларусаў / У. М. Конан, В. С. Болбас, П. І. Ляўта і інш. — Мн.: НІА, 1996. — 165 с.
  • Беларуская мастацкая культура эпохі Сярэдневякоўя і Рэнесансу: манаграфія / У. М. Конан. — Мінск: БДПУ, 2006. — 175, [1] с.
  • Выбранае / Уладзімір Конан. — Мінск: Смэлтак, 2009. — 535 с. — (Выдатныя постаці Беларусі).
  • Асветнікі зямлі Беларускай. Х — пачатак ХХ ст.: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Г. Я. Галенчанка, С. Ф. Дубянецкі, Г. В. Кісялёў, У. М. Конан, А. С. Майхровіч, Г. А. Маслыка, М. С. Сташкевіч, А. К. Фядосаў, І. П. Хаўратовіч; Маст. рэд.: У. М. Жук. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 492 с.
  • Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі. У 3 т. Т. 1: Х ст. — 1905 г. Мінск, 2010.

Заўвагі правіць

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 26 лістапада 2019.
  2. а б в г д е ё Марозаў 2022.

Літаратура правіць