Уладзімір Парфір’евіч Юзьвюк

Уладзімір Парфір’евіч Юзвюк (1868, Высокае, Гродзенская губерня — 1943) — дэпутат IV Дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерні, заснавацель і кіраўнік Віленскага аддзела Саюза рускага народа.

Уладзімір Парфір’евіч Юзьвюк
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1868(1868-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 1943
Пахаванне
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Род дзейнасці палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын псаломшчыка. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1890). Свяшчэннік, протаіерэй, настаяцель царквы ў мястэчку Гальшаны, Ашмянскага павета., Віленскай губерні. Дэпутат епархіяльных з’ездаў, вядомы царкоўны дзеяч. Арганізатар і старшыня мясцовай пажарнай дружыны, наладжвальнік і старшыня ўпраўлення пазыковага таварыства, старшыня санітарнай камісіі. Заснавальнік мясцовага аддзела Саюза рускага народа (СРН). Кандыдат у члены Галоўнага Савета СРН (1912).

У Дзярждуме актыўна выступаў у абарону праваслаўя ў паўднёва-заходніх губернях ад замахаў каталіцкай і ўніяцкай цэркваў. Абіраўся ў члены думскіх камісій па фінансавых пытаннях і па барацьбе з нямецкім засіллем (1915). Пасля рэвалюцыі — актыўны дзеяч у абарону праваслаўнай веры ў Польшчы (у 1930 абраны віцэ-старшынёй Перадсаборнага Сходу Праваслаўнай царквы ў Польшчы).

Памёр у 1943 гозе, пахаваны ў Гальшанах на царкоўным дворыку, насупраць галоўнага ўваходу ў царкву[1].

Зноскі