Уладзімір Паўлавіч Ісачанка

Уладзімір Паўлавіч Ісачанка (нар. 20 красавіка 1956) — вядомы беларускі мастак.

Уладзімір Паўлавіч Ісачанка
Дата нараджэння 20 красавіка 1956(1956-04-20) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс, пейзаж, нацюрморт, партрэт, кніжная графіка
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Сайт vladimir.isachenko.com

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў г.п. Касцюкоўка Гомельскай вобласці Беларусі. У 1975 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся у Т. Ігнаценка, А. Малішэўскага, У. Тоўсціка.

З 1992 па кастрычнік 2009 года працаваў завучам-выкладчыкам у дзіцячай мастацкай школе № 1 імя В. К. Цвіркі (г. Мінск). Сёння — свабодны мастак.

Жыве ў Мінску.

Творчасць правіць

Працуе ў станковым жывапісе, у жанры пейзажа, нацюрморта, партрэта, кніжнай графікі. Для прац характэрны дужы малюнак, майстэрства кампазіцыі і эмацыйная насычанасць колеру.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года. Член Беларускага саюза мастакоў і Міжнароднай гільдыі жывапісцаў[1].

Зноскі