Уладзімір Сяргеевіч Улашчык

Уладзі́мір Сярге́евіч Ула́шчык (нар. 3 лютага 1943, в. Валіцкаўшчына Мінскага раёна Мінскай вобласці — 17 студзеня 2018) — беларускі вучоны-медык, фізіятэрапеўт. Міністр аховы здароўя БССР (19861990), дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (2005—2010). Акадэмік НАН Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук, прафесар. Унёс значны ўклад у развіццё айчыннай фізіятэрапіі і курорталогіі[3]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986).

Уладзімір Сяргеевіч Улашчык
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
1985 — 1990
4-ы міністр аховы здароўя БССР
1987 — 1990
Папярэднік Мікалай Яўсеевіч Саўчанка
Пераемнік Васіль Сцяпанавіч Казакоў
Нараджэнне 3 лютага 1943(1943-02-03)
Смерць 17 студзеня 2018(2018-01-17) (74 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1974) і кандыдат біялагічных навук[2] (1968)
Навуковае званне
Дзейнасць фізіятэрапеўт, міністр, палітык, біяфізік, урач, курартолаг
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера фізіятэрапія[d], фізічная рэабілітацыя[d][1], курорталогія[d] і біяфізіка
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

У 1959 годзе з адзнакай скончыў сярэднюю школу № 29 г. Мінска. З 1959 па 1965 гады вучыўся ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце на лячэбным факультэце. З 1965 па 1968 гады — стажор-даследчык і асістэнт кафедры агульнай хіміі (там жа).

У 1968 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук на тэму «Іёнафарэтычная пранікальнасць скуры і колькасныя заканамернасці электрафарэзу простых іёнаў праз скуру». З 1968 па 1977 гады — навуковы супрацоўнік і кіраўнік аддзела фізічных метадаў лячэння Беларускага НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі.

У 1974 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук на тэму «Электрафарэз лекавых рэчываў (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)». З 1975 года — член Савета маладых вучоных пры ЦК ЛКСМБ.

З 1976 па 2001 год — старшыня праўлення Беларускага таварыства фізіятэрапеўтаў і курортологов.

З 1977 па 2005 год — загадчык кафедры фізіятэрапіі і курорталогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў.

У 1980 годзе атрымаў вучонае званне прафесара па кафедры фізіятэрапіі.

З 1984 па 1987 год — дэпутат Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

З 1986 па 1990 — міністр аховы здароўя БССР[4].

З 1986 па 1996 год — член Камітэта па дзяржаўных прэміях у галіне навукі і тэхнікі.

З 1988 па 1990 год — дэпутат Вярхоўнага савета БССР.

З 1989 года — член-карэспандэнт НАН Беларусі па спецыяльнасці «Медыцына».

З 1991 па 1996 год — прэзідэнт Асацыяцыі «Чалавек і народная медыцына».

У 1992 годзе яму была прысвоена кваліфікацыя фізіятэрапеўта вышэйшай катэгорыі.

З 1993 па 2005 год — галоўны рэдактар часопіса «Ахова здароўя»[5]. Па цяперашні час намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Ахова здароўя»[6].

З 1993 па 2005 год — галоўны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па фізіятэрапіі.

C 1993 па 2009 — член Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыня і член экспертных саветаў ВАК Рэспублікі Беларусь.

З 2003 года — ганаровы акадэмік Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

З лютага 2005 года па жнівень 2010[4] года — дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.

З 2006 года — галоўны рэдактар часопіса «Навіны медыка-біялагічных навук».

У 2009 годзе быў абраны акадэмікам НАН Беларусі па спецыяльнасці «Фізічная медыцына».

З верасня 2010[4] года — кіраўнік аддзела і галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі[7].

Навуковая дзейнасць правіць

Падрыхтаваў больш за 70 дактароў і кандыдатаў навук.

Аўтар больш за 150 вынаходак і аўтарскіх сведчанняў, двух навуковых адкрыццяў[3]. Ім і з яго ўдзелам распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць каля 50 фізіятэрапеўтычных апаратаў.

Апублікаваў больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 50 манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, больш за 400 часопісных артыкулаў, 50 метадычных рэкамендацый і інструкцый.

Узнагароды правіць

Бібліяграфія правіць

Аўтар больш 800 навуковых прац, больш за 50 манаграфій, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, 50 метадычных указанняў і интрукций, больш за 400 часопісных артыкулаў[3].

  • Улащик В. С. Физиотерапия. Новейшие методы и технологии. — Справочное пособие. — Мн.: Книжный дом, 2013. — 448 с.
  • Улащик В. С. Электрофорез лекарственных веществ. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — 404 с.
  • Улащик В. С., Лукомский И. В. Общая физиотерапия. — Учебник для студ. высш. уч. завед. — Мн.: Книжный дом, 2008. — 512 с.
  • Улащик В. С. Физиотерапия. Универсальная медицинская энциклопедия. — Мн.: Книжный дом, 2008. — 640 с.
  • Улащик В. С. Очерки общей физиотерапии. — Мн.: Навука и тэхніка, 1994. — 200 с.
  • Улащик В. С. Домашняя физиотерапия. — Мн.: Беларусь, 1993. — 287 с.
  • Улащик В. С. Новые методы и методики физической терапии. — Мн.: Беларусь, 1986. — 175 с.
  • Улащик В. С., Чиркин А. А. Ультразвуковая терапия. — Мн.: Беларусь, 1983. — 254 с.
  • Улащик В. С. Введение в теоретические основы физической терапии. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 238 с.
  • Улащик В. С. Теория и практика лекарственного электрофореза. — Мн.: Беларусь, 1976. — 208 с.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2450684&strq=l_siz=20
  3. а б в Пономаренко 2013.
  4. а б в Пантюк 2012.
  5. История журнала «Здравоохранение»
  6. Cотрудники редакции журнала «Здравоохранение» Архівавана 23 верасня 2016.
  7. а б Асаенок, Абмётко 2013.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць