Уладзімір Ухцінскі

беларускі спявак

Уладзімір Ухцінскі (18 сакавіка 1960, Ніжнія Красты, Ніжнекалымскі раён, Якуцкая АССР, РСФСР, СССР) — беларускі эстрадны спявак і кампазітар.

Уладзімір Ухцінскі
Дата нараджэння 18 сакавіка 1960(1960-03-18) (64 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, кампазітар
Інструменты бас-гітара
Узнагароды
медаль Жукава

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 сакавіка 1960 года ў пас. Ніжнія Красты (Якуцкая АССР, РСФСР). У пяць гадоў разам з бацькамі пераехаў у Гомель. Пасля васьмі класаў пайшоў працаваць на Гомельскі завод пускавых рухавікоў, спяваў у завадскім ансамблі.

У 1981—1984 гадах працаваў у Маскве бас-гітарыстам у калектыве Ігара Талькова. У 1984 годзе вярнуўся ў Гомель, дзе супрацоўнічаў з групай «Граніт». З 1986 па 1991 гады — ў гурце Сябры. З 1993 года заняўся сольнай кар’ерай. У 1993 годзе заняў першае месца ў фінале на фестывалі «Песня года» (Масква). Узнагароджаны медалём Жукава за актыўны дзел у канцэртнай дзейнасці па вайсковых частках і медалём за актыўную творчую працу па патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Жанаты, мае дачку[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Каштанова И. «Многорукий Шива». Певец Владимир Ухтинский и его верные друзья. // Во Славу Родины. Минск. 1 февраля 2001. — С. 4.
  • УХЦІНСКІ УЛАДЗІМІР (Ухтиинский Владимир, Uhtinskiy Wladimir) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 311. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.