Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч

Уладзі́мір Фё́даравіч Міцке́віч (21 студзеня 1920 г., в. Юравічы Гомельскай губерні, РСФСР16 лютага 1983) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч
Сцяг Першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі
12 снежня 1964 — студзень 1968
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Іван Мікуловіч
Сцяг Першы сакратар Гродзенскага сельскага абласнога камітэта КП Беларусі
студзень 1963 — 12 снежня 1964
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі
красавік 1962 — студзень 1963
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Рыгор Панамароў
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
кастрычнік 1955 — красавік 1962
Кіраўнік урада Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Папярэднік Фёдар Сурганаў
Пераемнік Дзмітрый Цябут
Нараджэнне 21 студзеня 1920(1920-01-21)
Смерць 16 лютага 1983(1983-02-16) (63 гады)
Партыя КПСС (з 1944)
Адукацыя Гомельскі заатэхнікум (1939)
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»

Біяграфія правіць

Скончыў Гомельскі заатэхнікум (1939), ваеннае авіятэхнічнае вучылішча (1940), вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б) – КПСС.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1939 года заатэхнікам. У 1939—1946 гадах — у РСЧА. З 1946 года — інструктар Тамбоўскага абласнога камітэта ВКП(б), з 1948 — дырэктар Мінскай інкубатарна-птушкагадоўчай станцыі. Пасля працаваў інструктарам Мінскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, намеснікам начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі, з 1950 года 2-і, а пасля і 1-ы сакратар Смалявіцкага раённага камітэта КП(б) Беларусі.

З кастрычніка 1955 да красавіка 1962 года быў старшынёй Выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета.

З красавіка 1962 да студзеня 1968 года ўзначальваў Гродзенскі абласны камітэт КП(б) Беларусі.

З 1968[1] да 1974[2] года быў сакратаром ЦК КП Беларусі.

З красавіка 1974 і да сваёй смерці быў першым намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР.

Абіраўся членам ЦК (1956) і бюро ЦК (1968) Кампартыі Беларусі, з 1976 да 1983 год быў членам Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС.

Зноскі

  1. Пастанова пленума ЦК КП Беларусі 22—23.01.1968
  2. Пастанова XIII-га пленума ЦК КП Беларусі 29—30.04.1974