Уладзімір Юльевіч Візэ

Уладзімір Юльевіч Ві́зэ (5 сакавіка 1886, г. Пушкін, Расія — 19 лютага 1954, Ленінград) — савецкі акіянолаг, даследчык Арктыкі, член-карэспандэнт АН СССР (1933).

Уладзімір Юльевіч Візэ
Дата нараджэння 21 лютага (5 сакавіка) 1886[1] ці 5 сакавіка 1886(1886-03-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1954(1954-02-19)[2][1] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, метэаролаг, палярны даследчык
Навуковая сфера polar research[d][4]
Месца працы
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1904 годзе скончыў прэстыжную Царскасельскую гімназію, у 19041910 гадах вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, у 19051907 гадах — у Гётынгенскім універсітэце.

З 1928 года супрацоўнік Арктычнага інстытута, з 1945 года прафесар у Ленінградскім універсітэце.

У 19121914 гадах удзельнік экспедыцыі Г. Я. Сядова, у 19211922 гадах — экспедыцыі на «Таймыры», у 1924, 1928 і 1931 гадах — на «Малыгіне». Навуковы кіраўнік экспедыцый на «Георгіі Сядове»(1930), «Сібіракове»(1932) і «Літке»(1934).

Тэарэтычна, на аснове выпіскі з бартавога часопіса шхуны «Святая Ганна», выратаванай В. І. Альбанавым, прадказаў існаванне вострава Візэ і пасля ўдзельнічаў у экспедыцыі, якая адкрыла гэты востраў[5].

Аўтар прац па акіянаграфіі, метэаралогіі. Распрацаваў метады лядовых прагнозаў.

Лаўрэат Сталінскай прэміі ў 1946 годзе. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

У 1930-х гадах Візэ жыў у доме 11 на 20-й лініі Васільеўскага вострава.

Памёр 19 лютага 1954 года ў Ленінградзе[6].

Памяць правіць

Імем Візэ названы востраў у Карскім моры, ледавік, мыс і бухта на востраве Новая Зямля, а таксама навукова-даследчае судна «Прафесар Візэ»(1967).

Навуковыя працы правіць

  • Международный полярный год, 2 изд., Л., 1932.
  • История исследования Советской Арктики. Карское и Баренцево море. Архангельск — Севкрайгиз, 1935.
  • Моря Советской Арктики, 3 изд., М. — Л., 1948.
  • Основы долгосрочных ледовых прогнозов для арктических морей, М., 1944.
  • На «Сибирякове» и «Литке» через ледовитые моря. Два исторических плавания 1932 и 1934 гг., М. — Л., 1946.

Зноскі

  1. а б в Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. Визе Владимир Юльевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Визе Владимир Юльевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Новая Российская энциклопедия: в 12 т. / Редкол.: А. Д. Некипелов, В. И. Данилов-Данильян, В. М. Карев и др. — М.: Издательство «Энциклопедия» Т. 2 А — Баяр, 2005. — 960 с.: ил.
  6. Могила В. Ю. Визе на Волковском кладбище Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Буйницкий В. Х., Потери науки. В. Ю. Визе, «Изв. Всесоюзного географического общества», 1954, т. 86, в. 4;
  • Буйницкий В. Х., В. Ю. Визе, Л., 1969;
  • Трёшников А. Ф. Их именами названы корабли науки: Проф. Визе. Проф. Зубов. М. Сомов. 2-е изд. Л., 1984.


Спасылкі правіць