Уладзімір (імя)

беларуская форма імя

Уладзі́мір (ад асноў са значэннем уладаць, валодаць і мір) — мужчынскае імя славянскага паходжання. Жаночая форма ад імя — Уладзіміра.

славянскае
Род мужчынскае
Імя па бацьку Уладзі́міравіч
Уладзі́міраўна
Вытворныя формы Ладзі́мір, Лады́мер, Лады́сь, Ла́дша, Валадко́, Вало́дзька, Валадзько́, Вало́дзя, Валадо́сь, Ладзя́та[1]
Іншамоўныя аналогі англ.: Vladimir[1]
балг.: Владимир, Владомир, Владо, Владко, Влад, Владан, Влади, Владин, Владун, Влайко, Влайо, Влайчо, Мирко, Мирчо, Мирьо[1]
венг.: Ladomér, Vladimir[1]
ісп.: Vladimiro[1]
італ.: Vladimiro[1]
ням.: Wladimir[1]
польск.: Włodzimierz[1]
руск.: Влади́мир[1]
славацк.: Vladimir[1]
славенск.: Vladimir[1]
укр.: Володи́мир[1]
фр.: Vladimir[1]
чэшск.: Vladimir[1]
Звязаныя артыкулы

якія пачынаюцца з «Уладзімір»

усе артыкулы з «Уладзімір»
* Вызначэнне Уладзімір у Вікіслоўніку.

У розных краінах імя Уладзімір мае свае адпаведнікі: польск.: Włodzimierz; укр.: Володимир; чэшск.: Vladimír, славацк.: Vladimír; руск.: Владимир.

Вядома з XVI ст. як Влодзимер (665), Володко (1528). Ад імя «Уладзімір» утвораны прозвішчы Уладзімі́раў, Валадко́віч, Валадке́віч, Вало́дчанка, Вало́дзька, Валадзько́, Вало́дзькін, Вало́дзін, Валадо́сь, Ла́дзік, Ладзя́та[1].

Імяніны: 5 мая, 15 ліпеня, 14 кастрычніка[1], 28 ліпеня.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Усціновіч, А. К. Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 24 с. — 1 200 экз. — ISBN 978-985-6941-10-1.