Уладзіслаў Валер’евіч Фядотаў

беларускі футбаліст

Уладзіслаў Фядотаў (нар. 8 лютага 1997, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Уладзіслаў Фядотаў
Поўнае імя Уладзіслаў Валер’евіч Фядотаў
Нарадзіўся 8 лютага 1997(1997-02-08)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 63 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2015 Беларусь Маладзечна-ДЮСШ-4 25 (2)
2016—2018 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 6 (0)
2018   Беларусь Ліда 9 (1)
2019 Беларусь Маладзечна 6 (0)
2019 Беларусь Андэрдог (Чысць) 16 (0)
2020—2023 Беларусь Маладзечна 65 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2017

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец маладзечанскай ДЮСШ-4, на дарослым узроўні дэбютаваў у 2015 годзе, выступаючы ў Другой лізе за «Маладзечна-ДЮСШ-4». У сезоне 2015 правёў за маладзечанскі клуб 25 матчаў і забіў 2 гола.

У студзені 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Іслач»[2]. Сезон 2016 распачаў у дубліруючым складзе. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (1:3). Пазней яшчэ некалькі разоў з’яўляўся на полі ў асноўнай камадзе «Іслачы», выходзячы на замену.

Сезон 2017 пачынаў у дублі, але хутка атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў ліпені, у другой палове 2017 года працягваў гуляць за дубль, не з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У пачатку 2018 года трэніраваўся з асновай «Іслачы», аднак у лютым не трапіў на другі турэцкі збор каманды[3]. У сакавіку праходзіў прагляд у «Смаргоні»[4], аднак так і не перайшоў у гэты клуб. Толькі ў маі вярнуўся ў «Іслач», дзе зноў стаў гуляць за дубль.

У ліпені 2018 года планавалася аддаць паўабаронцу ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[5], аднак пераход не адбыўся, і футбаліст вярнуўся ў «Іслач»[6]. У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[7], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Іслач»[8], аднак у сакавіку 2019 года пакінуў клуб[9].

У красавіку 2019 года зноў стаў іграком «Маладзечна», а ў чэрвені таго ж года перабраўся ў «Андэрдог». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, вярнуўся ў «Маладзечна». Працягваў выступаць за каманду і пасял таго, як у 2021 годзе яна далучылася да Першай лігі. Пакінуў маладзечанскі клуб у ліпені 2023 года[10].

Міжнародная кар’ера правіць

11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Украіны.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д3 Маладзечна-ДЮСШ-4   25 2
2016 Д1 Іслач   6 0
2017 дубль Іслач   12 0
2018 (1) дубль Іслач   6 0
2018 (2) Д2 Ліда   9 1
2019 (1) Д3 Маладзечна   6 0
2019 (2) Д3 Андэрдог   16 0
2020 Д3 Маладзечна   25 0
2021 Д3 Маладзечна   11 0
2022 Д2 Маладзечна   19 0
2023 (1) Д2 Маладзечна   10 0

Крыніцы правіць