Уладзіслаў Віктар Акінчыц

Уладзісла́ў Ві́ктар Акі́нчыц (1 кастрычніка 1829, Заблудаўская парафія[1] — 31 жніўня 1891, Малмыж, Пермская губерня, Расійская імперыя) — лекар, паўстанец 1863 года. Брат Людвіка Акінчыца.

Уладзіслаў Акінчыц
Władysław Wiktor Okińczyc
«Аксак»
«Аксак»
Нараджэнне 1 кастрычніка 1829(1829-10-01)
Смерць 31 жніўня 1891(1891-08-31) (61 год)
Месца пахавання
Род Акінчыцы
Бацька Тадэвуш
Дзеці Тадэвуш Мар’ян
Дзейнасць урач

Біяграфія правіць

Сын Тадэвуша Акінчыца, брата паўстанцаў 1831 года Фелікса і Людвіка[2].

Уладзіслаў Акінчыц за ўдзел у паўстання 1863 года быў высланы ў Малмыж на Урале. У хуткім часе вярнуўся на радзіму ў Сялец Пружанскага павета[2], дзе каля 1870 года ажаніўся[1]. Тут сама ў 1873 у іх сям’і нарадзіўся сын, вядомы польскі інжынер-тэхнолаг Тадэвуш Мар’ян Акінчыц[3].

Тым не менш, месцам смерці Уладзіслава Акінчыца пазначаны Малмыж[1], а пахаваны ён у Пярмі на Урале[4].

Зноскі

  1. а б в Władysław Wiktor Okińczyc h. Aksak (польск.). Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski. Праверана 8 студзеня 2013.
  2. а б Влодки и Окинчицы — повстанцы с Берёзовщины(руск.) // Гістарычная брама. — 2008. — № 1 (23).
  3. Tadeusz Marian Okińczyc h. Aksak (польск.). Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski. Праверана 8 студзеня 2013.
  4. german-osipovich.. Окинчиц Владислав (руск.). Яндекс Фотки. Яндекс (30 жніўня 2010). Праверана 8 студзеня 2013.