Уладзіслаў Рэймант

польскі пісьменнік

Уладзіслаў Станіслаў Рэймант (польск.: Władysław Stanisław Reymont; 7 мая 1867, в. Кабеле-Вельке Мазавецкага ваяв., Польшча — 5 снежня 1925) — польскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1924.

Уладзіслаў Рэймант
польск.: Władysław Stanisław Reymont
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні польск.: Władysław Stanisław Rejment
Дата нараджэння 7 мая 1867(1867-05-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1925(1925-12-05)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Aurelia Szacnajder Szabłowska[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, сцэнарыст, празаік
Гады творчасці з 1896
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Нобелеўская прэмія па літаратуры
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна ордэн Белага арла кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў вандроўным акцёрам, чыгуначным служачым. Жыў у Францыі, Італіі, ЗША.

Друкаваўся з 1893. У сацыяльна-псіхалагічных раманах «Камедыянтка» (1896), «Ферменты» (1897), «Летуценнік» (1910), аповесці «Лілі» (1899) паказаў трагізм паўсядзённага жыцця ў правінцыі. Раман «Зямля запаветная» (т. 1-2, 1899) пра лёсы людзей у бязлітасным свеце вялікага горада 2-й пал. ХІХ ст. Гістарычная трылогія «1794 год» (1913-18) пра нацыянальна-вызвольнае паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Вяршыня творчасці — эпічны раман «Мужыкі» (т.1-4, 1904-09), у якім гісторыя адной сям'і разгортваецца ў панараму жыцця польскай вёскі, суаднесенага з жыццём прыроды. Твор адметны кампазіцыйнай цэласнасцю, сюжэтнай вастрынёй, каларытнасцю персанажаў, жывапіснасцю, сакавітасцю мовы, спалучэннем рэалістычнага пісьма з элементамі імпрэсіянізму і натуралізму, выкарыстаннем фальклору. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Сустрэча» (1897), «Перад досвіткам» (1902), «З дзённіка» (1903), «За фронтам» (1919), аповесці «Справядліва» (1899), гатычнага рамана «Вампір» (1911) і інш.

Зноскі

  1. а б Wladyslaw Stanislaw Reymont // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Władysław Reymont // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Rurawski J. Władysław Reymont. Warszawa, 1977.
  • Lichański S. Władysław Stanisław Reymont. Warszawa, 1984.