Уладзіслаў Сяргеевіч Жук

беларускі футбаліст

Уладзіслаў Жук (нар. 11 чэрвеня 1994, Задвор’е, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна».

Футбол
Уладзіслаў Жук
Поўнае імя Уладзіслаў Сяргеевіч Жук
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1994(1994-06-11)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 76 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Макслайн
Нумар 18
Маладзёжныя клубы
2011—2012 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 90 (14)
2016 Беларусь Славія (Мазыр) 28 (2)
2017—2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2017   Беларусь Славія (Мазыр) 18 (1)
2018   Беларусь Смалявічы 16 (0)
2018   Беларусь Слуцк 8 (0)
2019—2023 Беларусь Славія (Мазыр) 92 (6)
2024— Беларусь Макслайн (Віцебск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 верасня 2016

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ДЮСШ горада Стоўбцы, пазней выступаў за юнацкія каманды розных беларускіх клубаў. Першым дарослым клубам Уладзіслава ў 2012 годзе стала «Зорка-БДУ», дзе ён з цягам часу здолеў замацавацца ў аснове. Пасля сезона 2014 праходзіў прагляд у «Гомелі»[3] і «Тарпеда-БелАЗ»[4], аднак у выніку застаўся ў Мінску.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк»[5], але не падышоў і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[6], у складзе якой пачаў сезон 2016. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на пазіцыі левага паўабаронцы ў матчы супраць «Слуцка» (1:1). Здолеў замацавацца на гэтай пазіцыі, па выніках сезона 2016 быў прызнаны аматарамі клуба найлепшым іграком каманды[7]. Канец сезона вымушаны быў прапусціць з-за службы ў арміі[8].

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[9]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе і ў красавіку таго ж года вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[10]. Прапусціўшы пачатак сезона з-за траўмы, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2017 «Славія» выбыла ў Першую лігу, а Жук вярнуўся ў БАТЭ[11].

У студзені 2018 года трэніраваўся з барысаўчанамі, аднак не трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 года далучыўся да «Смалявічаў», і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у склад дэбютанта Вышэйшай лігі ў арэнду з правам выкупу[12]. У складзе «Смалявічаў» быў іграком асновы, аднак у жніўні 2018 года пакінуў каманду[13] і неўзабаве перайшоў у арэнду ў «Слуцк»[14]. У верасні не гуляў з-за траўмы, пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе слуцкай каманды. У студзені 2019 года пакінуў слуцкі клуб[15] і неўзабаве разарваў кантракт з БАТЭ[16].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Славіі» і ў выніку зноў стаў іграком мазырскага клуба[17]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мазыран. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[18]. У пачатку 2022 года не трапіў у заяўку «Славіі» на сезон і толькі ў ліпені зноў з’явіўся на полі. У лістападзе 2023 года пакінуў «Славію»[19][20]. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[21]

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з віцебскім «Макслайнам» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад клуба[22].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2014—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, двойчы прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Зорка-БДУ   14 0
2013 Д3 Зорка-БДУ   20 4
2014 Д2 Зорка-БДУ   28 6
2015 Д2 Зорка-БДУ   28 4
2016 Д1 Славія   28 2
2017 Д1 Славія   18 1
2018 (1) Д1 Смалявічы   16 0
2018 (2) Д1 Слуцк   8 0
2019 Д1 Славія   17 0
2020 Д1 Славія   26 4
2021 Д1 Славія   17 2
2022 (2) Д1 Славія   16 0
2023 Д1 Славія   16 0

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[23].

Крыніцы правіць

  1. Vladislav Zhuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcslavia.by/ru/player/zhuk-1
  3. Полузащитник «Звезды-БГУ» Жук и еще 3 игрока на просмотре в «Гомеле» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Жук покинул «Торпедо-БелАЗ», Прокопчик проведет сезон в аренде (руск.). by.tribuna.com.
  5. Жук, Тихоновский и Петренко находятся на просмотре в «Слуцке» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Мальцев и Жук находятся на просмотре в «Славии», Трапашко — в «Смолевичах-СТИ» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Футбол. Владислав Жук — лучший футболист "Славии" по версии болельщиков клуба (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2016.
  8. Полузащитник «Славии» Жук пропустит остаток сезона из-за службы в армии (руск.). by.tribuna.com.
  9. Владислав Жук перешел в БАТЭ (руск.). football.by (18 студзеня 2017). Праверана 5 лютага 2024.
  10. Жук отдан в аренду в "Славию" (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (6 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2018.
  11. Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию" (руск.). football.by (2 снежня 2017). Праверана 5 лютага 2024.
  12. "Смолевичи" арендовали у БАТЭ Жука (руск.). football.by (5 сакавіка 2018). Праверана 5 лютага 2024.
  13. Владислав Жук покинул "Смолевичи" (руск.). football.by (6 жніўня 2018). Праверана 5 лютага 2024.
  14. Владислав Жук перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (10 жніўня 2018). Праверана 5 лютага 2024.
  15. Жук вернулся в БАТЭ из аренды (руск.). football.by (2 студзеня 2019). Праверана 5 лютага 2024.
  16. БАТЭ расторг контракт с Жуком (руск.). football.by (11 студзеня 2019). Праверана 5 лютага 2024.
  17. "Славия" подписала Жука (руск.). football.by (1 сакавіка 2019). Праверана 5 лютага 2024.
  18. "Славия" продлила контракты с Жуком, Чухлеем и Раевским (руск.). football.by (19 студзеня 2021). Праверана 5 лютага 2024.
  19. «Славия» расторгла контракты с тремя футболистами (руск.). metaratings.by (28 лістапада 2023). Праверана 5 лютага 2024.
  20. ИСТОЧНИК: СО “СЛАВИЕЙ” РАССТАЛИСЬ СРАЗУ ЧЕТЫРЕ ФУТБОЛИСТА (руск.). betnews.by (29 лістапада 2023). Праверана 9 лютага 2024.
  21. Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (руск.). sputnik.by (26 студзеня 2024). Праверана 5 лютага 2024.
  22. "Макслайн" представил еще одного новичка (руск.). football.by (3 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.
  23. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 5 лютага 2024.