Уладзіслаў Тышкевіч

(1644—1684) крайчы вялікі літоўскі

Уладзіслаў Тышкевіч (1644 — студзень 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Уладзіслаў Тышкевіч
Вялікі крайчы літоўскі
3 лютага 1676 — студзень 1684
Папярэднік Ян Караль Дольскі
Пераемнік Уладзіслаў Юзафат Сапега
Нараджэнне 1644
Смерць студзень 1684[1]
Месца пахавання
Род Тышкевічы
Бацька Антоні Ян Тышкевіч
Маці Крысціна са Швыкоўскіх[d]
Жонка Тэадора Аляксандра з Сапегаў[d][2]
Дзеці Тэрэза з Тышкевічаў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Антонія Яна Тышкевіча і Крысціны са Швыкоўскіх.

Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй 1672—1676 гадоў. Удзелу Уладзіслава Тышкевіча ў бітве пад Хацінам 1673 года прысвечаны верш ксяндза Мацея Ігната Кулігоўскага[3].

З 3 лютага 1676 па студзень 1684 года займаў пасаду крайчага вялікага літоўскага[3].

 
Надмагілле Уладзіслава Тышкевіча ў бернардзінскім касцёле ў Вільні. Ян Булгак, 1919

Пахаваны ў бернардзінскім касцёле ў Вільні. Яўстафій Тышкевіч згадвае эпітафію, у якой адзначана, што Уладзіслаў Тышкевіч памёр неўзабаве пасля венгерскай выправы. Верагодна, маецца на ўвазе паход Яна ІІІ Сабескага супраць турак у 1683 годзе[3].

Сям’я правіць

 
Жонка Тэадора з Сапегаў

У 1665 годзе ажаніўся з Марыянай з Тызенгаўзаў, ад якой дзяцей не меў.

11 ліпеня 1671 года ажаніўся з Тэадорай Аляксандрай з Сапегаў (1639—1678). Ад яе меў дачку Тэрэзу, якая пабралася шлюбам з Крыштафам Станіславам Завішам.

Зноскі

Спасылкі правіць