Уладзіслаў Цеханавецкі

Уладзіслаў Міхал Стафан Эмануэль Іосіфавіч (Паўлавіч) Цеханавецкі (польск.: Władysław Ciechanowiecki; 25 лістапада 1860, в. Гопчыца — 23 красавіка 1910) — пісьменнік, гісторык, грамадскі дзеяч.

Уладзіслаў Цеханавецкі
Нараджэнне 25 лістапада 1860(1860-11-25)
Смерць 22 красавіка 1910(1910-04-22) (49 гадоў)
Месца пахавання
Род Цеханавецкія
Бацька Павел Юзаф Цеханавецкі[d]
Маці Аляксандра з Рызнічаў[d]
Дзеці Ежы Цеханавецкі
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Паўла Цеханавецкага і Александрыны з Рызнічаў. Уладальнік маёнтка Бачэйкава Лепельскага павета Віцебскай губерні.

 
Уладзіслаў Цеханавецкі ў час ваеннай службы

Атрымаў хатнюю адукацыю ў Францыі. У 1868 г. паступіў на ваенную службу добраахвотнікам. У 1880 г. прызначаны ў 6-ы Клясціцкі гусарскі полк[ru], дзе служыў да 1890 г. Сапсаванае здароўе і неабходнасць займацца маёнткам пасля смерці бацькі вымусілі яго выйсці ў адстаўку.

Яшчэ ў час ваеннай службы зацікавіўся гісторыяй. Выкарыстоўваючы дакументы архіва Галоўнага штаба, напісаў гісторыю свайго палка, якая была выдадзена ў 1886 г. За гэту працу атрымаў асабістую падзяку ад імператара Аляксандра III і кампенсацыю панесеных расходаў. Правадзейны стацкі саветнік.

Пасля выхаду ў адстаўку асеў у фамільным маёнтку Бачэйкава. Заняўся гаспадаркай, грамадскай дзейнасцю, пісьменніцкай і навуковай працай.

Карыстаўся павагай і папулярнасцю сярод суграмадзян. На працягу шэрагу гадоў выбіраўся міравым суддзёй Лепельскага павета. Быў членам Гісторыка-генеалагічнага таварыства ў Маскве[ru]. На падставе звестак сямейнага архіва напісаў гісторыю Бачэйкава. Быў аматарам і знаўцам мастацтва, калекцыянаваў старое польскае шкло, мініяцюры і фарфор.

Памёр ад сардэчнага прыступу ў Бачэйкаве. Пахаваны там жа на сямейных могілках (не захавалася). Яго ўдава жыла ў Пецярбургу, Варшаве, Кракаве. Пасля Другой сусветнай вайны выехала ў Англію, памерла ў Лондане[1].

Сям’я правіць

 
Уладзіслаў Цеханавецкі з жонкай Марыяй Луізай

Быў у шлюбе з Марыяй Луізай Кіменс (1869—1952), якая шмат займалася дабрачыннасцю, дапамагала мясцовым сялянам, засноўвала бальніцы і школы.

Творы правіць

  • История 18 драгунского Клястицкого Его Королевского Высочества Великого герцога Гессенского полка. 1806—1886. Варшава, 1886.
  • Цехановецкий В. Хроника одного поместья. Бочейково. Витебск, 1905.

Зноскі

  1. Dumin S., Rachuba A., Sikorska-Kulesza J. Ciechanowieccy herbu Dąbrowa. Warszawa, 1997. S. 139—141.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць