Улукаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Улу́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Улукаўе.

Улукаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Улукаўе
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 11 106
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Галавінскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 7 кастрычніка 1957 года ў склад горада Гомеля ўключана вёска Якубаўка і пасёлак імя Чапаева[1]. 23 мая 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раманавіцкага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Улукаўскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 1 сакавіка 2010 года ў склад горада Гомеля ўключаны пасёлак Чырвоны Маяк[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 9377 чалавек[5], з іх 92,2 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў) — 11106 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля вёсак Прудок, Якубаўка і пасёлка імя Чапаева, Гомельскага раёна ад 7 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 80. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 1 марта 2010 г. № 123 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Гомеля и Гомельского района
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.