Ульва салатная (Ulva lactuca) — від марскіх зялёных водарасцей.

Ульва салатная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ulva lactuca L., 1753


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  6562
NCBI  63410
EOL  911190
IPNI  ???
TPL  ???

Апісанне правіць

Слаявіна даволі мяккая, ярка- ці светла-зялёная, з лопасцевым складкаватым краем, часта разарваным. Пласціна шыроколінейнай, ланцэтападобнай або акруглай формы з адтулінамі, да 30 см вышынёй і больш. Подэшва вельмі маленькая, сцябло адсутнічае. Аднагадовая.

Пашырэнне правіць

Расце ў літаралі і сублітаралі ва ўмераных і субтрапічных шыротах па ўсім зямным шары. Сустракаецца на камянях, скалах, ракавінах.

Выкарыстанне правіць

 
Ульва ў страве

Спажываецца ў ежу. Водарасць багатыя жалезам, марганцам, ёдам, іншымі мікраэлементамі, а таксама вітамінамі В і С, амінакіслотамі.

Слаявіна выкарыстоўваюцца ў свежым выглядзе для прыгатавання салатаў ці ў вараным для супу, часам дадаюць у гарніры да рыбы або мяса. Часта ульву пасля адпаведнай апрацоўкі выкарыстоўваюць як дадатак да цеста пры выпечцы здобных вырабаў, дзякуючы чаму яны працяглы час не чарсцвеюць, набываюць своеасаблівы смак і ўзбагачаюцца вітамінамі. Ульву часта ўжываюць у комплексных праграмах па зніжэнні вагі з мэтай нармалізацыі абмену рэчываў у арганізме чалавека.