Ульрыка Элеанора

Ульрыка Элеанора (шведск.: Ulrika Eleonora; 23 студзеня 1688 — 24 лістапада 1741) — каралева Швецыі, якая кіравала ў 1718—1720 гадах.

Ульрыка Элеанора
Ulrika Eleonora
Сцяг11-я каралева Швецыі
5 снежня 1718 — 29 лютага 1720
Каранацыя 17 сакавіка 1719
Папярэднік Карл XII
Пераемнік Фрэдрык I
Сцяг Каралева-кансорт Швецыі
29 лютага 1720 — 24 лістапада 1741
Папярэднік Фрэдрык I
Пераемнік Луіза Ульрыка Пруская
Нараджэнне 23 студзеня 1688(1688-01-23)[1][2][…]
Смерць 24 лістапада 1741(1741-11-24)[1][4] (53 гады)
Месца пахавання
Род Пфальц-Цвейбрукенская дынастыя
Бацька Карл XI[7]
Маці Ульрыка Элеанора Дацкая[7]
Муж Фрэдрык I[d][8][9]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць артыстка
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дачка Карла XI і Ульрыкі Элеаноры Дацкай, малодшая сястра Карла XII. Нарадзілася 23 студзеня 1688 года ў Стакгольмскім замку. У дзяцінстве Ульрыцы Элеаноры надавалася значна менш увагі, чым яе старэйшай сястры Гедвізе Сафіі.

У 1714 годзе адбыліся заручыны Ульрыкі Элеаноры з Фрыдрыхам Гесэн-Касельскім, а годам пазней, 24 сакавіка 1715 года, іх вяселле. Да гэтага часу прынцэса ў сілу акалічнасцей зрабілася асобай, з меркаваннем якога даводзілася лічыцца. Карл XII знаходзіўся тады ў Турцыі, і пасля смерці ў 1708 годзе Гедвігі Сафіі Ульрыка Элеанора засталася адзіным прадстаўніком шведскай каралеўскай сям’і, калі не лічыць маці яе бацькі Гедвігу Элеанору Гольштэйн-Готарпскую.

У канцы 1712 — пачатку 1713 года кароль намерваўся зрабіць Ульрыку Элеанору часовым рэгентам дзяржавы, аднак гэты план не быў ажыцёўлены. Тым не менш, каралеўскі савет, які імкнуўся заручыцца яе падтрымкай, пераканаў прынцэсу прысутнічаць на сваіх пасяджэннях. На першым жа пасяджэнні з яе прысутнасцю, якое адбылося 2 лістапада 1713 года, было прынята рашэнне аб скліканні рыксдага.

Некаторыя ўдзельнікі рыксдага выказваліся за прызначэнне прынцэсы рэгентам дзяржавы, але супраць гэтага выступілі Арвід Горн і каралеўскі савет, якія асцерагаліся, што змена ладу кіравання толькі павялічыць колькасць цяжкасцей. У далейшым прынцэса з ухвалення Карла XII падпісвала ўсе дакументы, якія выходзілі з савета, за выключэннем тых, якія былі прадстаўлены асабіста каралю.

Калі Ульрыка Элеанора ў снежні 1718 года даведалася пра гібель брата, яна праявіла поўную стрыманасць і прымусіла звяртацца да сябе як да каралевы. Савет гэтаму не пярэчыў. Неўзабаве яна загадала арыштаваць прыхільнікаў Георга Генрыха Герца і адмяніла пастановы, якія выйшлі з-пад яго пяра. Падчас склікання рыксдага 15 снежня 1718 года яна абвясціла пра сваё жаданне скасаваць самадзяржаўную ўладу і вярнуць дзяржаву да старога ладу кіравання.

Вышэйшае ваеннае кіраўніцтва Швецыі выступіла за непрызнанне спадчыннага права, адмену абсалютызму і абранне Ульрыкі Элеаноры каралевай. Падобныя ж погляды панавалі і сярод членаў рыксдага. Ульрыка Элеанора дарэмна спрабавала знайсці падтрымку ў каралеўскім савеце і была вымушана абвясціць, што ні яна, ні хто-небудзь іншы (тут меўся на ўвазе яе пляменнік герцаг Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі, сын Гедвігі Сафіі) не мае права на шведскі трон.

Пасля адмовы прынцэсы ад спадчынных правоў на прастол яна 23 студзеня 1719 года была абвешчана каралевай з той абмоўкай, што пазней падпіша форму кіравання, якую намерваліся скласці саслоўі. 19 лютага яна паставіла свой подпіс пад формай кіравання, якая аддавала большую частку ўлады ў рукі рыксдага. 17 сакавіка 1719 года ва Упсале адбылася каранацыя.

Новай каралеве не ўдалося зладзіцца са складанай сітуацыяй, у якой апынулася яе каралеўства. Яе ўплыў паменшыўся ў сувязі з рознагалоссямі, якія ўзніклі ў яе з прэзідэнтам Канцылярыі А. Горнам. Адносіны ў яе не склаліся і з яго пераемнікамі Спарэ і Крун’ельмам.

Ульрыка Элеанора пры ўзыходжанні на трон жадала падзяліць яго са сваім мужам, аднак з-за моцнага супраціўлення дваранства была вымушана адмовіцца ад свайго намеру. Самаўладства каралевы, няўменне прыстасавацца да новай канстытуцыі, а таксама моцны ўплыў, які аказваў на яе муж, паступова прывялі дзяржаўных чыноў да думак аб змене манарха.

Фрыдрых Гесэнскі, муж каралевы, таксама актыўна працаваў у гэтым кірунку, зблізіўшыся з А.Горнам, які на рыксдагу 1720 года быў абраны лантмаршалам. Калі Ульрыка Элеанора, якая усё яшчэ мела надзею на сумеснае кіраванне, падала саслоўям хадайніцтва пра гэта, яе прапанова і ў гэты раз была сустрэта неўхваленнем. У новым пасланні ад 29 лютага 1720 года яна адраклася ад прастола на карысць свайго мужа з той абмоўкай, што ў выпадку яго смерці яна зноў прыме карону. 24 сакавіка 1720 года Фрыдрых Гесэн-Касельскі быў абвешчаны каралём Швецыі пад імем Фрэдрыка I.

Хоць Ульрыка Элеанора да апошняга моманту цікавілася грамадскімі справамі, пасля 1720 года яна адышла ад удзелу ў іх, аддаўшыся кнігам і дабрачыннасці. Аднак падчас замежнай паездкі Фрэдрыка I у 1731 і яго хваробы ў 1738 годзе яна прымала кіраванне на сябе і праявіла пры гэтым усе лепшыя свае якасці.

Сканала Ульрыка Элеанора 24 лістапада 1741 года ў Стакгольме, не пакінуўшы пасля сябе нашчадкаў.

Зноскі

  1. а б Ulrika Eleonora // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ulrike Eleonore Ulrike Eleonore, Königin von Schweden // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Ulrike Eleonore // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 419, 428. Праверана 21 лютага 2019.
  7. а б Lundy D. R. The Peerage
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  9. Pas L. v. Genealogics — 2003. Праверана 26 мая 2023.

Літаратура правіць

  • Nordisk familjebok. B. 30. Stockholm, 1920.

Спасылкі правіць