Ульрых III (герцаг Карынтыі)

Ульрых III (ням.: Ulrich III; каля 1220 — 27 кастрычніка 1269) — герцаг Карынтыі ў 12561269 гадах і Крайны1248/1251 года), апошні прадстаўнік дынастыі Шпангаймаў.

Ульрых III
ням.: Ulrich III
Частка кавалерыйскай пячаткі Герцага Ульрыха III
Частка кавалерыйскай пячаткі Герцага Ульрыха III
Сцяг21-ы Герцаг Карынтыі
1256 — 1269
Папярэднік Бернард
Пераемнік Пржэмысл Отакар II
Спадчыннік Пржэмысл Отакар II
Сцяг13-ы Герцаг Крайны
1248/1251 — 1269
Папярэднік Фрыдрых II
Пераемнік Пржэмысл Отакар II
Нараджэнне 1220[1]
Смерць 27 кастрычніка 1269(1269-10-27)
Месца пахавання
Род Шпангаймы
Бацька Бернард[2]
Маці Юдзіта Пржэмыслаўна[2]
Жонка Agnes of Merania[d][3] і Agnes of Baden[d][4]
Дзейнасць феадал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ульрых III быў сынам Бернарда, герцага Карынтыі ў 12011256 гадах, і Юдзіты Чэшскай, дачкі чэшскага караля Пржэмысла Отакара I. Ульрых III выхоўваўся ў Празе пры двары чэшскага караля. Карынтыйска-чэшскі саюз, закладзены яшчэ Бернардам Шпангаймам быў арыентаваны на супрацьстаянне росту аўстрыйскага ўплыву ў рэгіёне. Пасля смерці ў 1246 годзе Фрыдрыха II, герцага Аўстрыі, малады Ульрых ажаніўся з яго ўдавой Агнесай Меранскай, спадчынніцай зямель Андэкскай дынастыі. Гэта дазволіла Ульрыху III у 1248 годзе атрымаць прастол герцагства Крайны.

 
Герб Карынтыі

Пасля смерці свайго бацькі ў 1256 годзе Ульрых стаў герцагам Карынтыі. Аб’яднанне Карынтыі і Крайны і трывалы саюз з Чэхіяй дазволіла Ульрыху III значна ўмацаваць міжнародны аўтарытэт дзяржавы. Пра амбіцыі карынтыйскага герцага сведчыць той факт, што ў якасці свайго герба ён стаў выкарыстоўваць «трох швабскіх ільвоў» на залатым полі — геральдычны сімвал, які ўзыходзіць да Беатрысы Швабскай, жонкі Адальбера, герцага Карынтыі ў 10111035 гадах, якая паходзіла з імперскага роду Каралінгаў. Гэты сімвал дагэтуль з’яўляецца гербам Карынтыі.

У канфліктах за аўстрыйскую спадчыну, якія пачаліся пасля згасання ў 1246 годзе дынастыі Бабенбергаў, Ульрых III падтрымліваў караля Чэхіі. Пасля смерці сваёй першай жонкі Ульрых ажаніўся з Агнесай Царынген, дачкой аўстрыйскага герцага Германа Бадэнскага, што давала магчымасць прэтэндаваць на аўстрыйскі прастол, аднак Ульрых III не стаў умешвацца ў барацьбу за аўстрыйскую карону, абмежаваўшыся толькі падтрымкай чэшскага прэтэндэнта. Больш за тое, у 1268 годзе Ульрых завяшчаў свае ўладанні і прастол герцагства Карынтыя каралю Чэхіі Пржэмыслу Отакару II, свайму пляменніку, адхіліўшы ад успадкоўвання свайго малодшага брата Філіпа, архібіскупа Зальцбургскага.

Са смерцю Ульрыха III у 1269 годзе згасла дынастыя Шпангаймаў на карынтыйскім прастоле. Разам з гэтым Карынтыя страціла незалежнасць і ўвайшла ў склад уладанняў чэшскага караля.

Шлюб і дзеці правіць

Генрых (пам. 1263)

Зноскі

  1. а б https://data.cerl.org/thesaurus/cnp01101911 Праверана 9 ліпеня 2019.
  2. а б Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 1 красавіка 2021.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
 Папярэднік 
Бернард
  герцаг Карынтыі 
12561269
Пераемнік
Пржэмысл Отакар II
 Папярэднік 
Фрыдрых II
  герцаг Крайны 
12481269